падтрымаць нас

Падзеі

Reshape 2019 — Framing the Future of Belarus

Дата:

27 ліпеня 2024

Reshape 2019 — Framing the Future of Belarus

Мы рыхтуем канферэнцыю, на якую вы дакладна павінны трапіць!

Цэнтр новых ідэй запрашае на канферэнцыю “Reshape 2019 – Framing the Future of Belarus”. Канферэнцыя адбудзецца 15 снежня (нядзеля) ў Галерэі сучаснага мастацтва Ў па адрасе вул. Кастрычніцкая, 19.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!) – https://forms.gle/XdZF6eKcBnwdfaEw9

Незалежнай Беларусі неўзабаве споўніцца 30 гадоў, але свята ў грамадстве не адчуваецца. Гады эканамічнага росту забытыя. Цяпер мы сутыкнуліся з масавай эміграцыяй, дэпапуляцыяй рэгіёнаў, а веры, што новае пакаленне зменіць краіну, не так і шмат.

Але мы хочам, каб Беларусь дасягнула поспеху, таму мусім зразумець, як павярнуць ход гульні ў іншы бок, – у гэтым і ёсць мэта новай канферэнцыі Цэнтра новых ідэй. Reshape-2019 збярэ разам актыўных беларусаў, каб абмеркаваць: што рабіць з будучыняй нашай краіны.

Мы зрабілі адмысловую старонку канферэнцыі, дзе ўсё вельмі падрабязна: reshape.by

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў групах у Facebook і ва “УКантакце”.

Праграма

11:45 – 12:00 – Рэгістрацыя (кава і пачастунак).

12:00 – 12:10 – Прывітальнае слова: Антон Раднянкоў, Цэнтр новых ідэй.

12:10 – 13:00 – Што адбываецца з рэгіянальнай няроўнасцю ў постсавецкіх краінах. Размова Антона Раднянкова з Наталляй Зубарэвіч

13:15 – 14:15 – Панэльная дыскусія “Якая эканамічная палітыка сёння патрэбна Беларусі”

Выступоўцы:

Аляксандр Чубрык – дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ
Міхаіл Чэпікаў – старшы выкладчык БДУ
Людміла Антонаўская — дырэктарка міжнароднага холдынгу Polimaster

14:30 – 15:30 – Печа-куча “Як не стаць краінай аднаго горада”

Рыгор Астапеня (заснавальнік Цэнтра новых ідэй): Хто пасля Мінска? Прэзентацыя Рэйтынга беларускіх гарадоў
Андрэй Сушко (сузаснавальнік Human Constanta): Як гарадам хакнуць наш Рэйтынг гарадоў і стаць найлепшымі
Кацярына Барнукова (акадэмічная дырэктарка BEROC): Як ідзе дэіндустрыялізацыя рэгіёнаў і што нас чакае
Павел Астапеня (заснавальнік “ЭТС-Консалт”): Які горад самы брудны і як гэта змяніць
Дар’я Урбан (сацыёлаг даследчага цэнтра ІПМ): Што шукаюць беларусы? Даследаванне каштоўнасцяў суайчыннікаў

Мадэратар: Аляксандр Ганчаронак, Цэнтр новых ідэй

15:45 – 16:45 – Панэльная дыскусія “Маладая беларуская эміграцыя: страчанае пакаленне ці будучыя эліты”

Выступоўцы:
Кацярына Раманоўская – дырэктарка па брэнду і камунікацыях, Flo Health
Петр Дудзін – дырэктар па развіцці, Encata
Таццяна Свірыдава – каардынатарка праграмы Chevening, амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі

Мадэратар: Таня Кавалёнак, Цэнтр новых ідэй

17:00 – 18:00 – “Як людзям стаць свабоднымі?” Размова Рыгора Астапені з Альгердам Бахарэвічам

18:00 – 19:00 – Закрыццё канферэнцыі і фуршэт