падтрымаць нас

Падзеі

Школа маладых рэфарматараў 2022

Школа маладых рэфарматараў 2022

Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў 2022. Яна пройдзе з 18 жніўня па 10 верасня.

Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.

Мы шукаем амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў, якія жадаюць паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі.

 Што будзе адбывацца:

  • 20 лекцый пра рэформы, беларускае грамадства, палітыку, эканоміку і шмат чаго цікавага
  • Праца ў камандах разам з крутымі ментарамі
  • Самыя актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаны на адукацыйнае мерапрыемства, якое пройдзе афлайн!

👉 Падрабязнасці тут  

Падавайце заяўкі да 15 жніўня 👉 https://bit.ly/regschool2022

І далучайцеся да суполкі маладых рэфарматарак і рэфарматараў! Будзем разам рабіць краіну лепшай! 💜

Па любых пытаннях наконт школы пішыце на электронную пошту info@newbelarus.vision з пазнакай “Школа маладых рэфарматараў”