падтрымаць нас

Падзеі

Інавацыі, якія прынеслі сацыяльныя медыі ў грамадства і бізнес

Інавацыі, якія прынеслі сацыяльныя медыі ў грамадства і бізнес
Адзін з першых беларускіх SMM-прадпрымальнікаў раскажа ўсё пра сацыяльныя сеткі.

Справаздача з мерапрыемства тут.

Першай падзеяй другой паловы 2015-ага стане лекцыя вядомага SMM-прадпрымальніка Беларусі Аляксея Купрэева – “Інавацыі, якія прынеслі сацыяльныя медыі ў грамадства і бізнес”.

Лекцыя адбудзецца ў сераду, 29 ліпеня, а 19:00 у бізнес-клубе Imaguru. Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.

Аляксей Купрэеў – кіруючы партнёр UFOX, найбольш паспяховага агенцтва па маркетынгу праз сацыяльныя медыі (SMM) Беларусі. Кампанія Аляксея кіруе такімі групамі як “Другой Минск”, “Куда пойти в Минске”, “Работа в Минске”, якія аб’ядноўваюць паўмільёна падпісантаў у чатырох сетках. Галіны экспертызы Аляксея — сацыяльны маркетынг для буйных кліентаў праз VK, Facebook, Одноклассники і іншыя сэрвісы.

Часопісу “Ідэя” Аляксей апавядзе, як сацыяльныя сеткі з месца для размоваў ператварыліся ў моцны інструмент уплыву і маркетынгу. Вы даведаецеся пра найноўшыя трэнды ў SMM і digital-рэкламе, а таксама пачуеце, як ствараліся самыя паспяховыя віральныя кампаніі. Якія магчымасці даюць сацсеткі бізнесу, сацыяльным прадпрымальнікам, СМІ? Як зрабіць прадстаўніцтва ў сацыяльных медыя найбольш эфектыўным (і колькі гэта будзе каштаваць)? Што зменіцца, калі вашыя бацькі прыйдуць у Фейсбук, ды і як увогуле сацыяльныя сеткі ўплываюць на нашае грамадства?

Аб усім гэтым мы паразмаўляем з Аляксеем. Наведнікі могуць рыхтаваць пытанні, якія можна будзе задаць таксама падчас нефармальнай размовы за традыцыйным келіхам віна напрыкаецы падзеі.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

Інфармацыйная падтрымка: Logo dev.by new

Дзяліцеся мерапрыемствам і запрашайце сяброў. Памятайце, кожны шэр павысіць папулярнасць вашай старонкі на 20%.

Будзем рады з вамі пабачыцца!