падтрымаць нас

Падзеі

Startup Belarus Christmas Party

Startup Belarus Christmas Party
Сустракаем каляды з найлепшымі стартапамі Беларусі.

22 снежня, аўторак

19:00-21:00

Бізнес-клуб Imaguru, вул. Фабрыцыуса 4 (ст.м. Інстытут Культуры)

Уваход вольны, патрэбная рэгістрацыя (колькасць месцаў абмежаваная!)
Часопіс “Ідэя” і бізнес-клуб Imaguru запрашаюць гасцей на калядную вечарыну з аднымі з найлепшых стартапаў Беларусі. Мы збяромся каля святочнай ялінкі, каб пагутарыць пра цяжкасці стартап-індустрыі ды пра перспектывы, якія існуюць у нашай малавядомай свету, але амбітнай краіне!

Нашыя госці:

Ігар Юдзін: Як ляцець і не разбіцца

Ігар вучыўся ў Беларусі і Польшчы. Тры гады кіраваў распрацоўкай у Viaden Media, пасля чаго заснаваў стартап Red Rock Apps, які ўжо амаль 3 гады паспяхова вырабляе папулярныя фітнес-дастасаванні для Android ды iOS. Ігар раскажа, як знайсці сваю перспектыўную нішу і стварыць прадукт для заходняй аўдыторыі, знаходзячыся ў Беларусі.

Яўген Бадуноў: Як прыдумаць новае тады, калі здаецца, усё ўжо зрабілі да цябе

Яўген працуе ў канкурэнтным сегменце афлайн-мапаў. Сярод яго стартапаў – Get Your Map (інтэграцыя афлайн-мапаў у іншыя дастасаванні) ды Galileo Offline Maps (аналаг Maps.me). Ад Яўгена мы пачуем, чаму не трэба палохацца гігантаў IT-індустрыі ды як знайсці сваё месца на насычаным рынку.

Алена Шкаруба: На што падобны ваш лёс (і як апынуцца ў Белым Доме)

Алена, якая ўзначальвае Meet’and’GreetMe, убер для турыстычных гідаў, і зіхаціць на TEDxNiamiha, распавядзе неверагодныя гісторыі пра тое, як яна стала прадпрымальніцай, пра сілу пазітыўнага настрою і веру ў сябе.

Эдзі Бальчыконіс: Баланс бізнесу і жыцця. Як зараджаць батарэйку ў сябе ды ў каманды

Эдзі Бальчыконіс – наш госць з Літвы, вядомы прадстаўнік літоўскага стартап-кам’юніці. Апрача Вільні, ён навучаўся ў Швецыі ды Шатландыі. Ужо 2 гады Эдзі займаецца беларуска-літоўскім стартапам TrackDuck. TrackDuck дазваляе вэб-дэвелаперам хутка знаходзіць і выпраўляць памылкі на сайтах. Эдзі распавядзе, як не згарэць лідару ў імклівым тэмпе развіцця стартапу, як знаходзіць натхненне ў простых справах і зараджаць ім каманду.

Акрамя цікавых спікераў, “Ідэя” ды Imaguru абяцаюць выдатную музыку, смачныя пачастункі ды калядную атмасферу!  Хочаце правесці свята карысна? Не прапусціце лепшую стартап-вечарыну сыходзячага года!

Startup Belarus Christmas Party