падтрымаць нас

Падзеі

Што рабіць з транспартнымі праблемамі горада?

Дата:

27 ліпеня 2024

Што рабіць з транспартнымі праблемамі горада?

Urban Day у Наваполацку.

Цэнтр новых ідэй сумесна з Цэнтрам урбаністыкі і дызайну запрашаюць на інтэрактыўную дыскусію “Што рабіць з транспартнымі праблемамі горада. Urban Day у Наваполацку”. Сустрэча адбудзецца ў суботу, 23 лістапада, а 16:00 у Гасцініцы Нафтан (вул. Якуба Коласа, 48, Наваполацк)

Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства — https://forms.gle/DY4ucoMnY557G5SV8

Экалагічная сітуацыя, закрыццё мастоў, павелічэнне колькасці трамваяў і ровараў – гэтыя праблемы моцна хвалююць жыхароў Полацка і Наваполацка. Як лепш развіваць транспартныя сістэмы гарадоў? Ці можна палепшыць экалогію? Як Полацк і Наваполацк выглядаюць у параўнанні з іншымі буйнымі гарадамі краіны? Гэтаму, а таксама тэме, як зрабіць нашыя гарады лепшымі, і будзе прысвечана наша сустрэча.

У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне, паспрачацца з экспертамі ды проста файна правесці час! Пасля дыскусіі будзем рады працягнуць размовы ў нефармальнай абстаноўцы і за келіхам віна.

Што рабіць з транспартнымі праблемамі горада?