падтрымаць нас

Падзеі

Віцебск – горад для жыцця?

Дата:

25 лістапада 2019

Віцебск – горад для жыцця?

Urban Day у Віцебску

Цэнтр новых ідэй сумесна з YMCA Віцебск запрашаюць на інтэрактыўную дыскусію “Віцебск – горад для жыцця? Urban Day у Віцебску”. Сустрэча адбудзецца ў нядзелю, 24 лістапада, а 15:00 у арт-прасторы VZAP (вул. Кастрычніцкая, 2).

Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства — https://forms.gle/iLfytGxPVs7HibDA8

Мы хочам аб’яднаць маладых актыўных гараджан, каб абмеркаваць галоўныя праблемы горада і іх вырашэнне. Мы будзем размаўляць пра ажыўленне гарадской прасторы, апошнія трэнды ў развіцці горада, экалогію ды актывізм. Гэта будзе прастора для нефармальнай дыскусіі пра інструменты ўдзелу ў гарадскім жыцці, прыцягненні ўвагі да праблем, супрацы з аднадумцамі.

У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне, паспрачацца з экспертамі ды проста файна правесці час! Пасля дыскусіі будзем рады працягнуць размовы ў нефармальнай абстаноўцы і за келіхам віна.