падтрымаць нас

Падзеі

Як пабудаваць кар’еру ў даследчых інстытутах. Урокі Рыгора Астапені.

Дата:

27 ліпеня 2024

Як пабудаваць кар’еру ў даследчых інстытутах. Урокі Рыгора Астапені.

Адкрыты практыкум ЦНІ "Як пабудаваць кар’еру ў даследчых інстытутах. Урокі Рыгора Астапені" адбудзецца 30-га верасня ў 19.30 па Мінскаму часу.

Што будзе адбывацца?

Падчас мерапрыемства вы даведаецеся, як працуюць даследчыя інстытуты, чым беларускія аналітычныя цэнтры адрозніваюцца ад замежных. Рыгор раскажа, што неабходна, каб трапіць у аналітычны цэнтр і як там знайсці свой даследчы шлях.

Варкшоп праводзіць Рыгор Астапеня — дырэктар Беларускай ініцыятывы Chatham House і дырэктар па даследваннях ЦНІ. Рыгор паходзіць з Салігорска і атрымаў доктарскую ступень (PhD) па паліталогіі ў Варшаўскім універсітэце.

Зарэгістравацца на Zoom-занятак можа любы жадаючы. Спасылка на рэгістрацыю https://bit.ly/cniworkshop-4-2021

Што такое Адкрыты практыкум?

Адктрыты практыкум — гэта серыя практычных заняткаў з экспертамі Цэнтра новых ідэй, якія дапамогуць вам развіць навыкі і зрабіцца больш эфектыўнымі ў сваёй дзейнасці.

Задачы курсу — даваць не толькі тэарэтычныя, але і практычныя веды. Узмацняць супольнасць маладых лідараў.

Далучайцеся да Адкрытага практыкума ЦНІ з Рыгорам Астапеняй. Сачыце за абвесткамі ў Facebook, каб не прапусціць наступныя воркшопы.

Па любых пытаннях наконт Адкрытага практыкуму пішыце на электронную пошту info@newbelarus.vision з пазнакай “Адкрыты практыкум ЦНІ”.