падтрымаць нас

Падзеі

Пасля бязвіза: як прыцягнуць турыстаў у Беларусь?

Дата:

25 чэрвеня 2017

Пасля бязвіза: як прыцягнуць турыстаў у Беларусь?
Абмяркоўваем турыстычныя перспектывы. 

Анлайн-часопіс “Ідэя” (IdeaBY.org) у рамках вялікага фестывалю падарожжаў і адкрытасці «Самаход» запрашае на панэльную дыскусію “Пасля бязвіза: як прыцягнуць турыстаў у Беларусь?“.

Мерапрыемства адбудзецца ў нядзелю, 25 чэрвеня, а 11:00 у культ. цэнтры “Корпус”. Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.

Беларускія журналісты, а таксама эксперты ад бізнесу і ўлады, абмяркуюць перспектывы развіцця ўязнога турызму пасля аднабаковай адмены Беларуссю кароткатэрміновых віз для большасці дзяржаў свету, уключаючы краіны ЕС і ЗША.

Наколькі паток турыстаў вырас з адменай віз? Ці варта чакаць далейшага росту? Як яшчэ дзяржава можа дапамагчы прыцягнуць турыстаў з-за мяжы? Што яшчэ трэба зрабіць? Ці магчыма зрабіць Беларусь вядомым кірункам і прыкметна павялічыць прыбыткі ад турызму? І што гэта значыць для шараговых беларусаў?

Спікеры:

– Антон Матолька, блогер
– Рыгор Памяранцаў, былы дырэктар прадстаўніцтва AirBaltic у Беларусі і былы кіраўнік Нацыянальнага Агенцтва па турызме Беларусі
– Антон Кашлікаў, кіраўнік праекта 34travel.me
– Ірына Гардзіенка, начальнік аддзела маркетынгу Нацыянальнага Агенцтва па турызме
– Ягор Дзянісёнак, менеджэр па маркетынгу Minsk Marriott Hotel
– Рома Свечнікаў, падарожнік і аўтар кнігі “Рома Едзе”

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

Пасля бязвіза: як прыцягнуць турыстаў у Беларусь?