падтрымаць нас

Падзеі

Што думаюць беларусы?

Дата:

15 чэрвеня 2024

Што думаюць беларусы?

Пра каранавірус, дзеянні ўладаў і будучыню.

Кіраўнік Беларусі зноў абраў унікальны шлях, адмовіўшыся ўводзіць каранцін з жорсткімі захадамі самаізаляцыі. У замежных медыях рэзананс атрымаўся разнастайным: ад жаху і здзіўлення да захаплення “апошнім палітыкам на планеце”. Але што думаюць пра каранавірус самі беларусы? Пагутарым пра гэта на анлайн-дыскусіі ўжо 21 мая.

Зарэгістравацца: https://bit.ly/2xJ6gag

Спікеры:
Дар’я Урбан, сацыёлаг даследчага цэнтра ІПМ, магістарка сацыялагічных навук.
Філіп Біканаў, кіраўнік даследчых праектаў сацыялагічнай кампаніі Satio.

Мадэратар:
Антон Раднянкоў, выканаўчы дырэктар Цэнтра новых ідэй

Падчас мерапрыемства Філіп раскажа пра стаўленне беларусаў да каранавіруса, рэакцыю на дзеянні ўладаў, а таксама чаканні ад будучыні. Разам з Дар’яй паспрабуем разабрацца, якія каштоўнасці фармуюць беларускі светапогляд і чаму мы так лёгка вядземся на тэорыі змоваў і канспіралогію.

Анлайн-дыскусія будзе цягнуцца каля 45 хвілін: першыя 25 хвілін будуць прысвечаныя выступам экспертаў, а наступныя 20 хвілін застануцца на пытанні ад аўдыторыі.

Мы будзем рабіць мерапрыемства праз праграму Zoom, а таксама рабіць трансляцыю ў Facebook ды YouTube.