падтрымаць нас

Палітыка

Самы галоўны і апошні падкаст гэтага лета

Самы галоўны і апошні падкаст гэтага лета
Наш госць рэдактар “Ідэі” Рыгор Астапеня, а тэмы велічныя і недасяжныя.

Мы абмяркоўваем знешнюю палітыку, пошук нацыянальнай ідэнтычнасці і беларускі народ. А таксама талерантнасць, Brexit і мірных ветлівых людзей, якія жывуць у Швайцарыі для бедных.

Змест:

0:16 Хто лепшы беларускі аналітык

4:14 Расейская прапаганда vs савецкая

10:49 Беларускі нейтралітэт?

16:45 Што яднае дзяржаўных і недзяржаўных экспертаў

18:50 Мая хата з краю? У мяне ёсць уласная хата

22:28 Мяккая сіла Беларусі

26:35 Мірныя і ветлівыя людзі

Праслухаць першы сезон нашых падкастаў можна на Mixcloud і iTunes і да сустрэчы восенню!