Сёння мы з’яўляемся сведкамі адной з самых сур’ёзных войнаў – інфармацыйнай барацьбы Расеі супраць свету. У гэтай вайне адладжаная машына дзяржаўнай прапаганды перамагае – у расейскіх медыяў няма ніякай адказнасці і сумлення перад грамадствам, у іх ёсць карт-бланш на фармаванне “грамадскага меркавання”. Хлусні заўсёды прасцей паверыць, чым сапраўдным фактам, бо праўда аказваецца не заўсёды прывабнай. Аднак, хлусня Расеі бывае парадаксальна наіўнаю.
“Факт” #4
Боінг-777 адхіліўся ад нармальнай траекторыі палёту. Ён паляцеў значна далей на поўнач, чым планавалася і ўступіў у абмежаваную паветраную прастору.
Па версіі Расеі, 8 ліпеня Украіна афіцыйна закрыла паветраную прастору для ўсіх пасажырскіх лайнераў над тэрыторыяй Данбаса. Тым не менш, малайзійскі самалёт, “нейкім дзіўным чынам” адхіліўся ад свайго звычайнага маршруту на 200 кіламетраў на поўнач, апынуўшыся ў зоне баявых дзеянняў, забароненай для палётаў грамадзянскіх авіялайнераў.
Гэта хлусня. Вось звычайная траекторыя, па якой ляцеў той самы рэйс за дзень да здарэння.
Не праз Крым, яе гэта падаецца расейскаю прапагандаю. І не змяняў ён свой маршрут, як і не была зачыненая паветраная прастора.
Для авіякампаніяў лятаць над зонамі канфліктаў ‑ нармальная практыка. Пілоты пазбягаюць раёнаў, дзе існуе канфлікт паветра-паветра, але ляталі над Іракам і Афганістанам, таму што толькі адзін бок канфлікту выкарыстоўваў ваенныя самалёты.
Болей за тое, самалёт Malaysia Airlines ляцеў на вышыні больш за 10 км, а абмежаванне на перамяшчэнне нават у зонах канфлікту стаіць на 9 км. Авіякампаніі лётаюць над канфліктнымі зонамі, нават там, дзе ёсць ракеты “зямля-паветра”, бо ёсць не так шмат ракетных комплексаў, якія могуць быць настолькі дакладныя на вышыні больш за 9 км. Самалёт быў збіты калі знаходзіўся на 300 метраў вышэй абмежаванай паветранай прасторы.
“Факт” #3
“Мэтай украінскай ракеты, якая трапіла ў самалёт “Boeing777” кампаніі Malaysia Airlines, мог быць самалёт прэзідэнта Расеі”, ‑ паведамляе крыніца ў Росавіацыі. Борт «нумар адзін» блізу Варшавы перасекся з малайзійскіх лайнерам у адной кропцы і на адным эшалоне.”
Вось як выглядае маршрут рэйсу з Варшавы ў Маскву, а так “выглядае” маршрут Борта №1.
“Контуры самалётаў у цэлым падобныя, лінейныя памеры таксама вельмі падобныя, а што датычыць размалёўкі, то на досыць вялікай адлегласці яна практычна ідэнтычная”. А калі яны ляцяць на вышыні 10 000 м, то ўсе самалёты практычна ідэнтычныя і іх лёгка зблытаць.
Хм, ракеты “зямля-паветра” з арыентаваннем на размалёўку?
“Факт” #2
За некалькі хвілінаў да крушэння малайзійскага Боінга непадалёк ад яго былі заўважаныя ўкраінскія ваенныя самалёты.
Пра гэта ў сваім акаўнце ў Twitter напісаў чалавек, які сцвярджае, што ён працуе дыспетчарам у кіеўскім аэрапорце «Барыспаль». Russia Today у сваіх навінах за 17 ліпеня працытавалі нейкага Карласа, якога назвалі іспанскім дыспетчарам, які нібыта працуе ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль».
Аднак дыспетчара з такім імем ва Украіне няма. Усе дзейсныя дыспетчары ‑ грамадзяне Украіны. Згодна з Метадычнымі рэкамендацыямі адносна арганізацыі і падрыхтоўкі дыспетчараў кіравання паветраным рухам, да падрыхтоўкі дапускаюцца выключна грамадзяне Украіны. То-бок, не ўкраінца нават не дапусцяць да падрыхтоўкі, не кажучы ўжо пра атрыманне пасведчання, без якога чалавек не будзе мець магчымасці працаваць дыспетчарам ва Украіне.
Калі б столькі крэатыўнай энергіі і рэсурсаў Расеі былі скіраваныя на мірныя мэты і развіццё, гэта даўно ўжо была б іншая краіна.
“Факт” #1
Увесь самалёт быў поўны мёртвых людзей, яле гэта чамусьці не заўважылі ў аэрапорце міжнароднага ўзроўню.
Паводле лідара тэрарыстаў “ДНР” Ігара Стралкова (Гіркіна), большасць пасажыраў самалёту Боінг-777 малайзійскіх авіялініяў, збітага ўчора ўвечары тэрарыстамі, былі мёртвымі задоўга да катастрофы.
“Паводле дадзеных людзей, якія збіралі трупы, значная частка трупаў ‑ «нясвежая»: людзі памерлі некалькі содняў таму.”
“Спецыялісты з Шахцёрску” сведчаць, што “ў самалёце была выяўленая вялікая колькасць медыкаментаў, сыроваткі крыві і іншага, што не характэрна для звычайнага лайнера. Выглядае на тое, што меў месца медычны спецыяльны груз. Мноства трупаў аказаліся “зусім бяскроўнымі”, нібы кроў згарнулася задоўга да катастрофы. Таксама адзначалі і надзвычай моцны трупны пах”.
Калі гэта не шызафрэнія на глебе тэорыі змовы, то цяжка акрэсліць, што гэта. На борце было 100 выбітных навукоўцаў у галіне ВІЧ, якія ляцелі на канферэнцыю ў Аўстраліі. Сусветная навуковая супольнасць пацярпела вялікія страты. Сярод знойдзеных медыкаментаў маглі быць тыя, якія маглі б выратаваць мільёны людзей хворых на СНІД.