падтрымаць нас

Палітыка

Вольная Беларусь-хоп

Вольная Беларусь-хоп
Чаму кепскія праграмы гэта добра?

У новым падкасце абмяркоўваем 70-ці старонкавы тэкст Зянона Пазняка і паплечнікаў (так, мы замахнуліся на святое).

Адкажам на пытанне, ці разбіраецца палітык у тым, як функцыянуюць дзяржаўныя інстытуты, апавядзем пра падабенства праграмы да студэнцкай дыпломнай працы, вызначым месца Зянона на палітычным полі і знойдзем яго агентаў уплыву сярод нас.

І так, мы нават не прайшліся па “абароне прыроды чалавека”.

Змест:

0:18 Свята з’яўлення новага плана ратавання

2:54 Колькі разоў згадваецца слова “Рэжым”?

7:54 Пра форму і пакуль не пра змест

10:06 Дыктатура Камітэта Пазняка

14:21 Чаму варта звярнуць увагу на радок з “афёрай”

15:41 Роля Дзяржавы паводле Пазняка

19:21 Дык ці трэба інвестыцыі?

21:00 Новая цывілізацыя

24:35 Наш кансэнсус з Пазняком

Усе выпускі падкастаў слухайце ў Mixcloud ды iTunes! Запампаваць апошні выпуск падкасту можна па спасылцы.