падтрымаць нас

Артыкулы

Сустракайце “Глыбінны народ” – падкаст пра рэгіёны ад Цэнтра новых ідэй

Сустракайце “Глыбінны народ” – падкаст пра рэгіёны ад Цэнтра новых ідэй

Цэнтр новых ідэй запускае новы падкаст “Глыбінны народ” пра жыццё па-за межамі сталіцы. Што дзеецца ў “правінцыі”, чым яна адметная, але разам з тым і непаўторная, з якімі праблемамі сутыкаюцца яе жыхары і ў чым яны самі могуць даць фору іншым? На гэтыя ды іншыя пытанні цяпер будзем шукаць адказы сумесна з рознымі прадстаўнікамі мясцовых супольнасцяў ды экспертамі.

Па старой звычцы да рэгіёнаў у нас прынята ставіцца як да той самай глухамані і невылазнай дзіры, як да частак краіны, якія адстаюць ва ўсім, на што ні зірні. Эканоміка, інфраструктура ды нават узровень камунікацыі і этыкету выразна розняцца ад “сталічных”, выклікаюць недавер і множаць стэрэатыпы. І такімі вачыма на рэгіёны глядзіць шмат хто, не заўважаючы асаблівай розніцы між Баранавічамі, Гомелем, Ваўкавыскам ці Слаўгарадам. Рэгіёны ўспрымаюцца як рэсурсная база для краіны, а не месца перспектыў і будучыні. Шэрасць, безнадзейнасць, смутак вымушаюць шмат каго з’язджаць.

Але ў рэгіёнах віруе жыццё! Там хапае арыгінальных ініцыятываў і апантаных сваёй справай людзей, чыя дзейнасць можа служыць прыкладам для ўсіх. Самі рэгіёны розняцца паводле сваіх магчымасцяў, менталітэтам і патэнцыялам. І размова не толькі пра стары падзел на “ўсходнікаў” ды “заходнікаў”.

Каб не жыць стэрэатыпамі і мець яснае ўяўленне пра тое, чым жыве славуты “глыбінны народ”, Цэнтр новых ідэй і запускае новы падкаст. 

Не забывайцеся пра рэгіёны родныя, каб зусім не ўмёрлі! 

Усе выпускі падкастаў слухайце ў Itunes, Google, SoundcloudSpotify, RSS ды Яндэкс!