падтрымаць нас

Артыкулы

“А за 200 долараў будзеце?” Як сыйсці з найма і запусціць свой SMM-бізнэс

“А за 200 долараў будзеце?” Як сыйсці з найма і запусціць свой SMM-бізнэс

А таксама ці варта адмаўляць кліентам, як не згубіць крэатыўнасць і колькі трэба рэсурсаў, каб зладзіць сваю SMM-каманду.

У новым выпуску dzigital-падкаста гутарым з Іалантай Вашкевіч — стваральніцай ды арт-дырэктаркай SMM-каманды Jam SMM. Лола прайшла шлях ад працы з сацыяльнымі сеткамі ў найме да сваёй справы і падзялілася з намі сваім досведам.


Змест:

1:20 Чаму менавіта каманда, а не агенцтва
5:06 Або Варгеймінг, або куды вочы глядзяць – як ствараўся Jam SMM
11:01 Чым адрозніваюцца каманды і агенцтвы з хлапцамі-кіраўнікамі і з дзяўчынамі-кіраўніцамі (суб’ектыўнае меркаванне)
15:08 Колькі трэба рэсурсаў, каб сабраць сваю SMM-каманду
17:30 У якіх умовах працуе і не працуе крэатыў
20:00 Ці варта адмаўляць патэнцыйным кліентам?
25:44 Як маленькай камандзе не згубіць крэатыўнасць падчас росту
31:00 Якія навыкі варта пракачаць, калі хочаш адкрыць нешта сваё
37:00 Навошта Лола запускае свой падкаст
41:20 Што пачытаць і за кім сачыць

Пра што ўзгадвалі ў падкасце

Jam SMM: https://www.instagram.com/jam.smm_by/
Bang Bang Education: https://bangbangeducation.ru/
Падкаст Лолы Куда бежишь: we.fo/1488379618
Самы чытаны блог пра Instagram у Рунэце: https://dnative.ru/
Telegram-канал О, пост: https://t.me/odinpost

Усе выпускі падкастаў слухайце ў SoundCloud, Mixcloud, Apple Podcasts ды Google Podcasts . Спампаваць новы выпуск можна па спасылцы.

Абмеркаваць выпуск можна ў адмысловым Telegram-чаце . Ды падпісвайцеся таксама на dzigital-канал.

Пра падкаст-каманду

Дзіяна Ляшкевіч – сузаснавальніца адукацыйнага праекта Dzigital і менеджерка сацыяльных сетак Цэнтра новых ідэй. 

Наста Пілюгіна – медыякансультантка  і сузаснавальніца Dzigital.