падтрымаць нас

Эканоміка/Бізнес

Пачалася рэгістрацыя на Кастрычніцкі эканамічны форум – 2016

Пачалася рэгістрацыя на Кастрычніцкі эканамічны форум - 2016
Запрашаем на галоўную эканамічную канферэнцыю Беларусі.

“Ідэя” другі год запар стала інфапартнёрам Кастрычніцкага эканамічнага форуму (KEF) і вось чатыры рэчы, пра якія мы Вам хацелі сказаць.

Пра што канферэнцыя

KEF зноў пра рэформы, бо іх дагэтуль не стае. Гаворка на канферэнцыі будзе вясціся на тры асноўныя тэмы.

  • Глабальныя і рэгіянальныя чыннікі нявызначанасці
  • Перспектывы развіцця эканомік краінаў рэгіёну і Беларусі
  • Рэформа сектара дзяржаўных прадпрыемстваў у Беларусі

Арганізацыйныя дэталі

Канферэнцыя ладзіцца Даследчым цэнтрам ІПМ у супрацоўніцтве з Цэнтрам эканамічных даследванняў BEROC і CASE Belarus пры ўдзеле Асацыяцыі еўрапейскага бізнеса.

KEF-2016 пройдзе ў мінскім Dipservise Hall 3-4 лістапада. Праграма даступная на сайце форуму, а для ўваходу Вам спатрэбіцца прайсці рэгістрацыю на тым жа самым сайце.

У канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі ўладаў Беларусі і міжнародных фінансавых арганізацый, беларускія і замежныя эканамісты і бізнесоўцы.

Унёсак “Ідэі”

Мы плануем правесці сайд-івэнт KEF, як і ў мінулым годзе, апублікаваць некалькі артыкулаў і інтэрв’ю з форуму і весці твітар-трансляцыю для тых, хто не зможа асабіста трапіць на канферэнцыю.

Усё, што мы будзем рабіць, будзе даступна на нашым сайце і сацыяльных сетках праз тэг #KEFBelarus.

Пра што казалі на прэс-сняданку KEF

28 верасня арганізатары канферэнцыі правялі прэс-сняданак, пра які падрабязней можна прачытаць на TUT.by, а вось тры найбольш цікавыя рэчы, якія мы там пачулі.

pablo-7
Антон Даўгавечны – асацыяваны эксперт Даследчага цэнтру ІПМ.
pablo-6
Міхаіл Чэпікаў – старэйшы выкладчык Эканамічнага факультэту і Інстытуту бізнеса і менеджменту тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту.
pablo-8
Дзмітрый Дзічкоўскі – старшыня Рады дырэктараў Інстытуту прыватызацыі і менеджменту, віцэ-старшыня кампаніі Рады дырэктараў Lauma Fabrics (Латвія). На працягу 12 год (з 2002 па 2013) узначальваў кампанію “Мілавіца”