Belarus Urban Fellowship-2021 — гэта курс анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі аб тым, як зрабіць нашыя гарады лепей.
Для каго разлічаная праграма?
Калі ты — малады лідар/лідарка і хочаш змяняць родны горад, жадаеш даведацца як менавіта зараз лепш за ўсё гэта зрабіць ды маеш ідэі як выкарыстаць веды ў сваёй дзейнасці, то далучайся!
Як будзе праходзіць навучанне?
Навучанне будзе адбывацца з 1-22 траўня. Заняткі будуць праходзіць па суботах (першая палова дня) і серадах (вечар) і зоймуць не больш за 2-3 гадзіны.
Праграма будзе ўключаць у сябе 10 анлайн-лекцый і трэнінгаў у якіх тэорыя будзе спалучаная з практычнымі заданнямі. Удзельнікі даведаюцца як умацоўваць ды гуртаваць мясцовыя супольнасці, публічна выступаць, складаць прэс-рэлізы; працаваць у сацсетках ды клапаціцца аб лічбавай бяспецы, выбудоўваць паспяховыя грамадскія ды піяр-кампаніі ды шмат іншага.
Сэсіі будуць праходзіць з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі ў траўні 2021 года;
Крытэры ўдзелу
Праграма Belarus Urban Fellowship скіраваная на прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці, валанцёрскіх і рэгіянальных ініцыятыў, лакальных актывістаў/актывістак, бізнесу, акадэмічнай сферы і медыяў. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 35 гадоў і гатовыя прыняць удзел ва ўсіх мерапрыемствах у межах навучальнага курса.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету.
Мы прымаем заяўкі на ўдзел да 23 красавіка. Пра вынікі адбору паведамім 26-27 красавіка.
Калі ў вас засталіся пытанні адносна Belarus Urban Fellowship 2021, пішыце на скрыню info@newbelarus.vision з пазнакай “Belarus Urban Fellowship 2021”.