падтрымаць нас

Артыкулы

Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Urban Fellowship-2021

Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Urban Fellowship-2021

Цэнтр новых ідэй абвяшчае набор на Belarus Urban Fellowship-2021. Праграма дапаможа новым лідарам/лідаркам атрымаць навыкі ды веды, неабходныя для актыўнай ды канструктыўнай гарадской дзейнасці ў рэгіёнах ды буйных гарадах краіны. Навучанне будзе адбывацца анлайн. Заяўкі прымаюцца да 23 красавіка.

Belarus Urban Fellowship-2021 — гэта курс анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі аб тым, як зрабіць нашыя гарады лепей.

Для каго разлічаная праграма?

Калі ты — малады лідар/лідарка і хочаш змяняць родны горад, жадаеш даведацца як менавіта зараз лепш за ўсё гэта зрабіць ды маеш ідэі як выкарыстаць веды ў сваёй дзейнасці, то далучайся!

Як будзе праходзіць навучанне?

Навучанне будзе адбывацца з 1-22 траўня. Заняткі будуць праходзіць па суботах (першая палова дня) і серадах (вечар) і зоймуць не больш за 2-3 гадзіны.

Праграма будзе ўключаць у сябе 10 анлайн-лекцый і трэнінгаў у якіх тэорыя будзе спалучаная з практычнымі заданнямі. Удзельнікі даведаюцца як умацоўваць ды гуртаваць мясцовыя супольнасці, публічна выступаць, складаць прэс-рэлізы; працаваць у сацсетках ды клапаціцца аб лічбавай бяспецы, выбудоўваць паспяховыя грамадскія ды піяр-кампаніі ды шмат іншага.

Сэсіі будуць праходзіць з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі ў траўні 2021 года;

Крытэры ўдзелу

Праграма Belarus Urban Fellowship скіраваная на прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці, валанцёрскіх і рэгіянальных ініцыятыў, лакальных актывістаў/актывістак, бізнесу, акадэмічнай сферы і медыяў. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 35 гадоў і гатовыя прыняць удзел ва ўсіх мерапрыемствах у межах навучальнага курса.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету.

Мы прымаем заяўкі на ўдзел да 23 красавіка. Пра вынікі адбору паведамім 26-27 красавіка.

Калі ў вас засталіся пытанні адносна Belarus Urban Fellowship 2021, пішыце на скрыню info@newbelarus.vision з пазнакай “Belarus Urban Fellowship 2021”.