Апазіцыйныя палітычныя сілы зноў не здолелі аб’яднаць свае намаганні, каб вылучыць адзінага альтэрнатыўнага кандыдата на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах. Амаль як было ў 2010-м, калі праціўнікі сённяшняй улады рушылі на выбары аж васьмю калонамі. З адзіным адрозненнем, што цяпер жадаючых выставіць сваю кандыдатуру значна меней.
Чаму так здараецца? Што ж замінае апазіцыі аб’яднацца? Для гэтага мы разглядзелі ўзаемаадносіны паміж асноўнымі гульцамі апазіцыйнага поля.
Сапраўды, адзінадушнасцю там і не пахла. Прычым, найчасцей гэтыя канфлікты не маюць за сабой пэўнага ідэалагічнага падмурку, у каштоўнасным плане арганізацыям няма чаго дзяліць паміж сабой (за выключэннем “Справядлівага свету”). А на першы план выходзяць асабістыя стасункі, былыя крыўды і канфлікты.
З іншага боку, сённяшнія альянсы ўнутры апазіцыі часта даволі сітуацыйныя. І праз нейкі час былыя ворагі могуць плаўна пераходзіць у стан хаўруснікаў (прыклад Руху “За свабоду” і “Гавары праўду”) і наадварот (БХД і Рух “За Свабоду”).
Варта адзначыць, што застаецца пэўная невядомасць у пазіцыі Міколы Статкевіча праз ізаляцыю палітыка ў турме і не пастаянную магчымасць атрымліваць ад яго весткі па бягучых пытаннях.
Пазітыўныя стасункі
Усё складана
Негатыўныя стасункі
РЗС
ПБНФ
Статкевіч
“ЕБ”
“ГП”
АГП
БХД
БПЛ “СС”
БСДП “Г”
РЗС
Паміж арганізацыямі пазітыўныя адносіны. Ёсць узгадненне пытанняў, частыя перамовы. Перакрыжаванняў інтарэсаў няма. Існуе ўзаемны давер.
Абсалютна негатыўныя. Унутры “Руха” нават можна пачуць аб тым, што Статкевіч з’яўляецца правакатарам. Падтрымліваць на прэзідэнцкіх выбарах Статкевіча Рух не мае намеру.
На нажах. “Хартыю” не задавальняе прымірэнчая пазіцыя Руха “За Свабоду” ў дачыненні да беларускіх уладаў. “Адбевацель М” – гэта ці не самае мяккае, што можна пачуць у дачыненні да Мілінкевіча.
Акуратнае стаўленне. Вельмі адрозніваюцца пазіцыі Мілінкевіча і Губарэвіча. Мілінкевічу хутчэй уласціва не давяраць “Гавары праўду”, тады як Губарэвіч настойвае на больш шчыльных кантактах. Партнёры па “Народным рэферэндуме”.
Крыху горш, чым у БНФ і АГП. За арганізацыямі цягнецца даўнія негатыўныя адносіны паміж Лябедзькам і Мілінкевічам.
Бакі не давяраюць адзін аднаму пасля таго, як БХД разваліў Беларускі незалежніцкі блок, што прывяло да адмовы Аляксандра Мілінкевіча высоўваць кандыдатуру на выбарчую кампанію 2010-ага году.
Кантакты спыніліся пасля сыходу Віктара Карняенкі з Руху “За Свабоду”. Раней арганізацыі разам займаліся назіраннем за выбарамі.
Рух “За Свабоду” не разглядае БСДП як сур’ёзнага самастойнага гульца.

Цвёрдай пазіцыі няма. Ёсць павага з боку БНФ да Статкевіча. Пастаянныя згадванні Міколы і патрабаванні вызваліць яго з турмы. Але пры гэтым ёсць згадкі з мінулага, дзе Статкевіч дэманстраваў сябе, як некамандны гулец.
Узаеманегатыўнае стаўленне. Існавалі перыяды тактычнага пацяплення, калі “Еўрапейская Беларусь” спрабавала скарыстаць актывістаў БНФ у сваіх палітычных кампаніях. Сёння камунікацый паміж суб’ектамі не існуе.
Фармальна партнёры па “Народным рэферэндуме”. Паміж арганізацыямі існуе акуратны нейтралітэт, без абвінавачванняў з абодвух бакоў. На сённяшні дзень можна казаць пра стратэгічнае сяброўства.
За апошнія гады адносіны пагоршыліся, хаця фармальна ніякіх падставаў няма. Ідэалагічных супярэчнасцяў паміж БНФ і АГП не існуе.
Адносіны даволі сумбурныя і залежаць ад канкрэтных лідараў БХД. Севярынец мае цудоўныя адносіны з Янукевічам. А вось адносіны Рымашэўскага і Янукевіча нацягнутыя.
Адносін на сённяшні дзень няма ніякіх. Сябры БНФ час ад часу падымаюць пытанне аб спыненні кантактаў са “Справядлівым светам”, але кіраўніцтва кажа аб тым, што спыняць няма чаго.
Стасункі паміж партыямі на дадзены момант пазітыўныя.
Статкевіч
Абсалютна негатыўныя. Унутры “Руха” нават можна пачуць аб тым, што Статкевіч з’яўляецца правакатарам. Падтрымліваць на прэзідэнцкіх выбарах Статкевіча Рух не мае намеру.
Цвёрдай пазіцыі няма. Ёсць павага з боку БНФ да Статкевіча. Пастаянныя згадванні Міколы і патрабаванні вызваліць яго з турмы. Але пры гэтым ёсць згадкі з мінулага, дзе Статкевіч дэманстраваў сябе, як некамандны гулец.
На сённяшні дзень адзіны кандыдат у прэзідэнты, якога гатова падтрымаць “Хартыя” – гэта Мікола Статкевіч. За яго вылучэнне выказваўся лідар “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Саннікаў.
Лідар “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў асабіста выказаў ідэю аб вылучэнні Міколы Статкевіча на пасаду прэзідэнта ад апазіцыйных сілаў. Праўда, пазней Някляеў падкрэсліваў, што гэтая ягоная асабістая пазіцыя, а не пазіцыя арганізацыі.
АГП выступала з ідэяй вылучэння Статкевіча ў якасці аднаго са спікераў на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Аднак каманда Статкевіча настойвае на тым, каб палітвязень быў адзіным кандыдатам, на што АГП не можа пагадзіцца, бо Лябедзька сам хоча паўдзельнічаць у выбарах.
Бакі не могуць прыйсці да ўзаемапаразумення. БХД нібыта і не супраць падтрымаць кандыдатуру Статкевіча, але да агульнага рашэння прыйсці ніяк не атрымліваецца.
Кантактаў няма.
Унутры БСДП існуе даўняе негатыўнае стаўленне да Міколы Статкевіча, якога лічаць вінаватым у развале сацыял-дэмакратычнага руху.
“ЕБ”
На нажах. “Хартыю” не задавальняе прымірэнчая пазіцыя Руха “За Свабоду” ў дачыненні да беларускіх уладаў. “Адбевацель М” – гэта ці не самае мяккае, што можна пачуць у дачыненні да Мілінкевіча.
Узаеманегатыўнае стаўленне. Існавалі перыяды тактычнага пацяплення, калі “Еўрапейская Беларусь” спрабавала скарыстаць актывістаў БНФ у сваіх палітычных кампаніях. Сёння камунікацый паміж суб’ектамі не існуе.
На сённяшні дзень адзіны кандыдат у прэзідэнты, якога гатова падтрымаць “Хартыя” – гэта Мікола Статкевіч. За яго вылучэнне выказваўся лідар “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Саннікаў.
Адносіны вельмі негатыўныя. Яшчэ горшыя, чым у “ЕБ” і “Руха”. Гэта цягнецца ад прэзідэнцкай кампаніі 2010, а таксама ўсяго, што адбылося пасля. Найперш маецца на ўвазе выступ на БТ Андрэя Дзмітрыева ў ноч пасля 19 снежня.
АГП хутчэй у плюсе. Пасля парламенцкіх выбараў 2012 года, дзе АГП агітавала за байкот адбылося пэўнае збліжэнне. Але яно так і не перарасло ў паўнавартасную кааліцыю.
Сяброўскі нейтралітэт. Лідары БХД нярэдка маюць магчымасць выказвацца аб актуальных праблемах на пляцоўцы “Хартыі”. Тым не менш, БХД не кажа аб байкоце прэзідэнцкіх выбараў, што ў будучыні можа негатыўна сказацца на адносінах. Ніякіх дамоваў няма.
Сфармуляванага стаўлення няма. Хартыя хутчэй ігнаруе “Справядлівы свет”, чым крытыкуе.
Стаўленне “Хартыі” да сацыял-дэмакратаў гэткае ж, як і да астатніх удзельнікаў “Народнага рэферэндума”. Крайне негатыўнае.
“ГП”
Акуратнае стаўленне. Вельмі адрозніваюцца пазіцыі Мілінкевіча і Губарэвіча. Мілінкевічу хутчэй уласціва не давяраць “Гавары праўду”, тады як Губарэвіч настойвае на больш шчыльных кантактах. Партнёры па “Народным рэферэндуме”.
Фармальна партнёры па “Народным рэферэндуме”. Паміж арганізацыямі існуе акуратны нейтралітэт, без абвінавачванняў з абодвух бакоў. На сённяшні дзень можна казаць пра стратэгічнае сяброўства.
Лідар “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў асабіста выказаў ідэю аб вылучэнні Міколы Статкевіча на пасаду прэзідэнта ад апазіцыйных сілаў. Праўда, пазней Някляеў падкрэсліваў, што гэтая ягоная асабістая пазіцыя, а не пазіцыя арганізацыі.
Адносіны вельмі негатыўныя. Яшчэ горшыя, чым у “ЕБ” і “Руха”. Гэта цягнецца ад прэзідэнцкай кампаніі 2010, а таксама ўсяго, што адбылося пасля. Найперш маецца на ўвазе выступ на БТ Андрэя Дзмітрыева ў ноч пасля 19 снежня.
Адносіны негатыўныя. Вялікую ролю тут грае асабіста непрыязнь паміж Анатолем Лябедзькам і Андрэем Дзмітрыевым. Дзмітрыеў – былы сябра АГП, які быў выключаны з партыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Падчас папярэдняй кампаніі да пэўнага перыяду актыўна кантактавалі. Аднак у выніку Яраслаў Раманчук адмовіўся зняць сваю кандыдатуру на карысць Някляева, што таксама наклала свой негатыўны адбітак.
Лідары БХД кажуць, што іхняя партыя гатовая падтрымаць Уладзіміра Някляева ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ў тым выпадку, калі ў кампаніі не будзе ўдзельнічаць намеснік старшыні “ГП” Андрэй Дзмітрыеў. Памятны выпадак, калі прадстаўнік “ГП” Аляксандр Фядута даў выспятка лідару БХД Віталю Рымашэўскаму.
Маюць рэгулярныя сустрэчы. У асноўным праз Сяргея Вазняка, які некалі быў адным з кіраўнікоў “Справядлівага свету”. Праўда, пакуль што ў “Гавары праўду” не атрымліваецца перацягнуць “СС” на свой бок.
На сённяшні дзень БСДП цалкам пад уплывам “Гавары праўду”. Казаць пра нейкую незалежную ад “ГП” пазіцыю сацыял-дэмакратаў проста не выпадае.
АГП
Крыху горш, чым у БНФ і АГП. За арганізацыямі цягнецца даўнія негатыўныя адносіны паміж Лябедзькам і Мілінкевічам.
За апошнія гады адносіны пагоршыліся, хаця фармальна ніякіх падставаў няма. Ідэалагічных супярэчнасцяў паміж БНФ і АГП не існуе.
АГП выступала з ідэяй вылучэння Статкевіча ў якасці аднаго са спікераў на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Аднак каманда Статкевіча настойвае на тым, каб палітвязень быў адзіным кандыдатам, на што АГП не можа пагадзіцца, бо Лябедзька сам хоча паўдзельнічаць у выбарах.
АГП хутчэй у плюсе. Пасля парламенцкіх выбараў 2012 года, дзе АГП агітавала за байкот адбылося пэўнае збліжэнне. Але яно так і не перарасло ў паўнавартасную кааліцыю.
Адносіны негатыўныя. Вялікую ролю тут грае асабіста непрыязнь паміж Анатолем Лябедзькам і Андрэем Дзмітрыевым. Дзмітрыеў – былы сябра АГП, які быў выключаны з партыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Падчас папярэдняй кампаніі да пэўнага перыяду актыўна кантактавалі. Аднак у выніку Яраслаў Раманчук адмовіўся зняць сваю кандыдатуру на карысць Някляева, што таксама наклала свой негатыўны адбітак.
Прыязныя дачыненні. Хаця знайсці агульныя кропкі судакранання не заўсёды лёгка. Былі хаўруснікамі падчас апошняй парламенцкай кампаніі, калі многія сябры БХД былі зарэгістраваныя кандыдатамі ад АГП. Пасля стварэння кааліцыі “Талака” адносіны крыху ахаладзелі, але негатыву няма.
Лідары АГП і “СС” Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін маюць пазітыўныя асабістыя і партыйныя адносіны. АГП і “Справядлівы свет” сталі ядром кааліцыі “Талака”. Лябедзька выступае катэгарычна супраць выключэння экс-камуністаў з апазіцыйных аб’яднанняў. Хаця нейкага выніку гэткага хаўрусу пакуль не бачна. “Справядлівы свет” яшчэ не падтрымаў кандыдатуры Лябедзькі на будучых прэзідэнціх выбарах.
Кантакты ёсць толькі ў рамках міжнародных сустрэчаў. А таксама па вызначэнні працэдуры абрання адзінага кандыдата.
БХД
Бакі не давяраюць адзін аднаму пасля таго, як БХД разваліў Беларускі незалежніцкі блок, што прывяло да адмовы Аляксандра Мілінкевіча высоўваць кандыдатуру на выбарчую кампанію 2010-ага году.
Адносіны даволі сумбурныя і залежаць ад канкрэтных лідараў БХД. Севярынец мае цудоўныя адносіны з Янукевічам. А вось адносіны Рымашэўскага і Янукевіча нацягнутыя.
Бакі не могуць прыйсці да ўзаемапаразумення. БХД нібыта і не супраць падтрымаць кандыдатуру Статкевіча, але да агульнага рашэння прыйсці ніяк не атрымліваецца.
Сяброўскі нейтралітэт. Лідары БХД нярэдка маюць магчымасць выказвацца аб актуальных праблемах на пляцоўцы “Хартыі”. Тым не менш, БХД не кажа аб байкоце прэзідэнцкіх выбараў, што ў будучыні можа негатыўна сказацца на адносінах. Ніякіх дамоваў няма.
Лідары БХД кажуць, што іхняя партыя гатовая падтрымаць Уладзіміра Някляева ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ў тым выпадку, калі ў кампаніі не будзе ўдзельнічаць намеснік старшыні “ГП” Андрэй Дзмітрыеў. Памятны выпадак, калі прадстаўнік “ГП” Аляксандр Фядута даў выспятка лідару БХД Віталю Рымашэўскаму.
Прыязныя дачыненні. Хаця знайсці агульныя кропкі судакранання не заўсёды лёгка. Былі хаўруснікамі падчас апошняй парламенцкай кампаніі, калі многія сябры БХД былі зарэгістраваныя кандыдатамі ад АГП. Пасля стварэння кааліцыі “Талака” адносіны крыху ахаладзелі, але негатыву няма.
Ідэалагічнае непрыманне адно аднаго. БХД нават выступае за выкіданне “Справядлівага свету” з усіх дэмакратычных кааліцый. Асабліва гэта абвастрылася пасля ўкраінскага крызісу, калі Сяргей Калякін сказаў, што Расія абараняе людзей у Крыме.
У БХД мяркуюць, што сацыл-дэмакраты не маюць ніякай палітычнай вагі. Маўляў, прасцей мець справы непасрэдна з “Гавары праўду”.
БПЛ “СС”
Кантакты спыніліся пасля сыходу Віктара Карняенкі з Руху “За Свабоду”. Раней арганізацыі разам займаліся назіраннем за выбарамі.
Адносіны на сённяшні дзень няма ніякіх. Сябры БНФ час ад часу падымаюць пытанне аб спыненні кантактаў са “Справядлівым светам”, але кіраўніцтва кажа аб тым, што спыняць няма чаго.
Кантактаў няма.
Сфармуляванага стаўлення няма. Хартыя хутчэй ігнаруе “Справядлівы свет”, чым крытыкуе.
Маюць рэгулярныя сустрэчы. У асноўным праз Сяргея Вазняка, які некалі быў адным з кіраўнікоў “Справядлівага свету”. Праўда, пакуль што ў “Гавары праўду” не атрымліваецца перацягнуць “СС” на свой бок.
Лідары АГП і “СС” Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін маюць пазітыўныя асабістыя і партыйныя адносіны. АГП і “Справядлівы свет” сталі ядром кааліцыі “Талака”. Лябедзька выступае катэгарычна супраць выключэння экс-камуністаў з апазіцыйных аб’яднанняў. Хаця нейкага выніку гэткага хаўрусу пакуль не бачна. “Справядлівы свет” яшчэ не падтрымаў кандыдатуры Лябедзькі на будучых прэзідэнціх выбарах.
Ідэалагічнае непрыманне адно аднаго. БХД нават выступае за выкіданне “Справядлівага свету” з усіх дэмакратычных кааліцый. Асабліва гэта абвастрылася пасля ўкраінскага крызісу, калі Сяргей Калякін сказаў, што Расія абараняе людзей у Крыме.
Раней партыі мелі шмат супольных праектаў унутры краіны. Ездзілі разам на адукацыйныя праграмы за мяжу. Цяпер супрацоўніцтва выглядае замарожаным.
БСПД “Г”