Год таму мы ўпершыню паспрабавалі прааналізаваць адносіны ўнутры апазіцыі, але з таго часу шмат усяго змянілася. “Ідэя” прапаноўвае новы графік, каб лепш зразумець, што ж менавіта робіцца ў апазіцыі.
Апошні год – быў годам прэзідэнцкіх выбараў. Раней бывала, што ў такія перыяды апазіцыя забывалася на ранейшыя крыўды і нязгоды і неяк знаходзіла ў сабе сілы для частковага аб’яднання. На гэты раз нічога такога не атрымалася. АГП і “Справядлівы свет” пайшлі на выбары асобнымі калонамі – гэта ў выніку прывяло да таго, што ні каманда Лябедзькі, ні каманда Калякіна не змаглі сабраць неабходныя 100 тысяч подпісаў.
Адзіная міні-кааліцыя, якая ўсё ж дажыла да выбараў, паміж “Гавары праўду” і Партыяй БНФ развалілася яшчэ да рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты.
Што тычыцца “Гавары праўду”, то тут у вочы кідаецца суцэльна чырвона колер у іх стасунках з іншымі палітычнымі сіламі. Тут можна гаварыць пра ізаляцыі і самаізаляцыю “ГП”. Каманда Таццяны Караткевіч і Андрэя Дзмітрыева на сёння лічаць, што яны знаходзяцца на прыступку вышэй за іншыя партыі і арганізацыі, таму і гаварыць з апазіцыяй асаблівага сэнсу не бачаць. Стаўка “ГП” сёння на сустрэчы з чыноўнікамі і дэпутатамі. У гэтым накірунку яны прасунуліся значна далей за астатнія суб’екты.
Пры гэтым варта зазначыць, што ў “Гавары праўду” па-ранейшаму дастаткова моцныя пазіцыі ўнутры Партыі БНФ і БСДП.
Мікола Статкевіч па выхадзе з турмы таксама не здолеў аб’яднаць вакол сябе хаця б частку апазіцыі. Многія палітычныя сілы праз радыкалізм Статкевіча нават лічаць за лепшае трымацца ад яго крыху ў баку. Нешта падобнае тычыцца і Уладзіміра Някляева.
Унутры апазіцыі ўсё мяняецца дастаткова хутка. Літаральна за апошні год сышлі ў гісторыю кааліцыі “Талака” і “Народны рэферэндум”, пра якія сёння ўжо ніхто нават не згадвае.
Напярэдадні сёлетніх парламенцкіх выбараў унутры апазіцыі існуе толькі адзін хаўрус, так званая “правацэнтрысцкая кааліцыя”, куды ўвайшлі АГП, БХД і Рух “За Свабоду”. Магчыма, у нейкай форме гэтую кааліцыю падтрымае і БНФ.
Даўнія цёплыя партнёрскія адносіны. Многія людзі адначасова з’яўляюцца сябрамі дзвюх арганізацыяў. У кіраўніцтве БНФ існавалі пэўныя перасцярогі адносна рэакцыі Руху на неўступленне БНФ у правацэнтрысцкую кааліцыю, аднак яны не апраўдаліся. Існуе ўзаемадавер.
Статкевіч і Мілінкевіч кажуць адзін пра аднаго публічна выключна добрыя словы. На гэтым уся супраца ўласна і заканчваецца.
У адным з апошніх праграмных інтэрв’ю каардынатар “Еўрапейскай Беларусі” Зміцер Бандарэнка шмат абвінавачвае Аляксандра Мілінкевіча ў нежаданні дасягаць пераменаў, у нерашучасці і лаяльнасці да ўладаў. “Хартыя” часта крытыкавала Рух “За Свабоду” як “адвакатаў дыктатара на Захадзе”. Ніякага паляпшэння ў адносінах няма.
Рух “За Свабоду” быў першым суб’ектам “Народнага рэферэндуму”, які заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, а таксама падтрымліваць кагосьці з кандыдатаў. Вялікім скандалам скончылася ініцыятыва Руху аб праверцы на сапраўднасць подпісаў за Таццяну Караткевіч. Каманда Таццяны Караткевіч заявіла, што можа прадставіць не ўсе подпісы для праверкі, а пасля ўвогуле адмовіліся ўдзельнічаць у гэтым. Некаторыя сябры Руху лічаць, што кінула цень на кампанію ТаК і на сапраўднасць подпісаў у яе падтрымку. На сёння адносіны кепскія.
Сябры па правацэнтрысцкай кааліцыі. Разам праводзяць сустрэчы за межамі Беларусі, дзе ўласна ўпершыню была агучаная ідэя новага аб’яднання. Таксама Анатоль Лябедзька і Юрый Губарэвіч разам ездзяць па рэгіёнах краіны, праводзяць сустрэчы з людзьмі. Тым не менш, пераадолець асабістыя не самыя прыязныя стасункі апошніх гадоў дастаткова цяжка. Адчуваецца пэўная напружанасць. Аднак вонкава ў АГП і Руху цяпер вельмі прыязныя адносіны.
Пад уплывам знешніх чыннікаў разам увайшлі ў склад правацэнтрысцкай кааліцыі. Кіраўнікі арганізацый змаглі пераступіць праз свае старыя рахункі і крыўды, якія грунтаваліся не на ідэалагічных разыходжаннях, а праз асабістыя канфлікты. На сёння дэманструюць згоду і ўзаемапаразуменне.
Да сыходу Віктара Карняенкі з Руху “За Свабоду” цесна супрацоўнічалі ў рамках кампаніі “За справядлівыя выбары”. На гэтым кантакты спыніліся. Калякін адмовіўся здаваць подпісы падчас выбараў-2015 на праверку грамадскай камісіі, якую фармавалі ў Руху “За Свабоду”.
Пасля спынення існавання “Народнага рэферэндуму” кантактаў і сумесных праектаў не маюць.
Даўнія цёплыя партнёрскія адносіны. Многія людзі адначасова з’яўляюцца сябрамі дзвюх арганізацый. У кіраўніцтве БНФ існавалі пэўныя перасцярогі адносна рэакцыі Руху на неўступленне БНФ у правацэнтрысцкую кааліцыю, аднак яны не апраўдаліся. Існуе ўзаемадавер.
Адносіны хутчэй негатыўныя. Яшчэ падчас знаходжання Партыі БНФ у кааліцыі з “Гавары праўду” Статкевіч пару разоў негатыўна выказаўся пра арганізацыю Аляксея Янукевіча. Цяпер БНФ не далучаецца да ідэі Кангрэса дэмакратычных сіл, які ініцыюе Статкевіч.
Шмат крытыкі ў адрас Партыі БНФ, як згодніцкай, ідзе як ад аўтараў “Хартыі”, гэтак і звычайных каментатараў сайта. Кантактаў паміж Андрэем Саннікавым і Аляксеем Янукевічам няма.
Партыя БНФ была апошняй арганізацыяй, апроч “Гавары праўду”, якая амаль да апошняга падтрымлівала кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч. Менавіта сябры БНФ былі асноўнай рухаючай сілай падчас збору подпісаў за ТаК у многіх гарадах Беларусі, у тым ліку ў Мінску. На нейкім этапе “ГП” перастала ўлічваць інтарэсы БНФ у гэтай кампаніі. Янукевіч і кампанія пасля гэтага разышліся з “Гавары праўду”. Дзмітрыеў падзякаваў за гэта кіраўніцтву БНФ, сказаўшы, што цяпер за кампаніяй Караткевіч не будзе стаяць негатыўны вобраз БНФ. Цяпер адносіны кепскія, але ў БНФ застаецца частка сяброў, якая працягвае падтрымліваць “ГП” і Караткевіч.
За год нічога не змянілася. Ніякіх ідэалагічных ці іншых супярэчнасцяў паміж партыямі няма, аднак няма і хаўрусу. Падчас прэзідэнцкай кампаніі нярэдкія былі выпадкі нападак сяброў партый адзін на аднаго ў сацыяльных сетках, аднак гэта мела хутчэй прыватны характар.
Ідэйна блізкія арганізацыі, якія адстойваюць кансерватыўныя каштоўнасці і лічаць прыярытэтам нацыянальнае адраджэнне. Сістэмнасці ў стасунках БХД і БНФ шукаць цяжка. Ёсць і асабістыя моманты. У кіраўніка БНФ Аляксея Янукевіча дастаткова нацягнутыя адносіны з Віталем Рымашэўскім. Паміж Янукевічам і Севярынцам адносіны добрыя.
Сённяшняе кіраўніцтва БНФ мяркуе, што правым партыям няма пра што гаварыць з “Справядлівым светам”. На іх думку, змененая толькі назва партыі, але не ідэалогія. Хаўрус з камуністамі на дадзены момант немагчыма, мяркуюць у БНФ.
Бакі лічаць, што на дадзены момант ім няма пра што гаварыць, ніякіх супольных праектаў няма.
Статкевіч і Мілінкевіч кажуць адзін пра аднаго публічна выключна добрыя словы. На гэтым уся супраца ўласна і заканчваецца.
Адносіны хутчэй негатыўныя. Яшчэ падчас знаходжання Партыі БНФ у кааліцыі з “Гавары праўду” Статкевіч пару разоў негатыўна выказаўся пра арганізацыю Аляксея Янукевіча. Цяпер БНФ не далучаецца да ідэі Кангрэса дэмакратычных сіл, які ініцыюе Статкевіч.
Мікалай Статкевіч меў у Варшаве некалькі прыватных размоваў з Андрэем Саннікавым. Паміж палітыкамі існуе ўзаемнае паразуменне. Калі казаць груба, то “Еўрапейская Беларусь” прызнае, што Мікалай Статкевіч палітык №1 у Беларусі. А Статкевіч уважае Саннікава як галоўнага беларускага палітыка ў выгнанні.
Статкевіч адразу пасля вызвалення некалькі разоў вельмі востра раскрытыкаваў “Гавары праўду” і персанальна Андрэя Дзмітрыева. Былы палітвязень сказаў, што чалавек, які аднойчы здрадзіў не мае права заставацца ў палітыцы. У далейшым Статкевіч не змяніў свайго стаўлення.
Па выхадзе Статкевіча з турмы Анатоль Лябедзька стаў фактычна галоўным хаўруснікам экс-палітвязня. Яны разам абвяшчалі аб сваіх намерах яшчэ ўлетку. Аднак у паўнавартасную кааліцыю гэта так і не пераўтварылася. Лябедзька і Статкевіч доўгі час разам ладзілі вулічныя мерапрыемствы, выступаючы па чарзе. Невялікі канфлікт узнік у сакавіку сёлета перад акцыяй прадпрымальнікаў. Тады Статкевіч фактычна абвінаваціў Лябедзьку ў спрычыненні да адмовы афіцыйных уладаў даць дазвол на правядзення акцыі. Гэты момант крыху папсаваў у цэлым дастаткова добрыя стасункі.
Персанальныя адносіны Паўла Севярынца і Мікалая Статкевіч вельмі добрыя, аднак БХД не спяшаецца адкрыта падтрымліваць большасць ініцыятываў Статкевіча. Хадэкі тут хутчэй займаюць пазіцыю асцярожнага чакання.
Кантактаў паміж Статкевічам і Калякіным заўважана не было. Крытыкі таксама.
Як сказаў у прыватнай гутарцы адзін з кіраўнікоў сацыял-дэмакратаў: “Мы не крытыкуем Статкевіча, Статкевіч не крытыкуе нас”. Мікалай Статкевіч – былы кіраўнік БСДП, сышоў з партыі са скандалам, але з таго часу ўжо шмат вады ўцякло.
У адным з апошніх праграмных інтэрв’ю каардынатар “Еўрапейскай Беларусі” Зміцер Бандарэнка шмат абвінавачвае Аляксандра Мілінкевіча ў нежаданні дасягаць пераменаў, у нерашучасці і лаяльнасці да ўладаў. “Хартыя” часта крытыкавала Рух “За Свабоду” як “адвакатаў дыктатара на Захадзе”. Ніякага паляпшэння ў адносінах няма.
Шмат крытыкі ў адрас Партыі БНФ, як згодніцкай, ідзе як ад аўтараў “Хартыі”, гэтак і звычайных каментатараў сайта. Кантактаў паміж Андрэем Саннікавым і Аляксеем Янукевічам няма.
Мікалай Статкевіч меў у Варшаве некалькі прыватных размоваў з Андрэем Саннікавым. Паміж палітыкамі існуе ўзаемнае паразуменне. Калі казаць груба, то “Еўрапейская Беларусь” прызнае, што Мікалай Статкевіч палітык №1 у Беларусі. А Статкевіч уважае Саннікава як галоўнага беларускага палітыка ў выгнанні.
Усе лідары “Еўрапейскай Беларусі” лічаць Андрэя Дзмітрыева “сексотам”. Пра што неаднакроць заяўлялі ў сваіх артыкулах і інтэрв’ю. “Хартыя” даўно і бязлітасна крытыкуе кампанію “Гавары праўду”
Адносіны Лябедзькі і “Хартыі” нават за апошні год перацярпелі некалькі перыядаў. Ад знішчальнай крытыкі Ірыны Халіп, жонкі Андрэя Саннікава, калі Лябедзька заявіў аб сваім жаданні ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі, да больш нейтральна-пазітыўна ў поствыбарчы перыяд. На сённяшні дзень “Хартыя” асвятляе дзейнасць АГП хутчэй у станоўчым ракурсе.
БХД з’яўляецца найбольш цытаванай палітычнай партыяй на старонцы “Хартыі-97”. На сайце вельмі часта можна пабачыць меркаванні Паўла Севярынца ці Віталя Рымашэўскага. Кіраўніцтва БХД таксама лічыць “Хартыю-97” вельмі важнай для сябе пляцоўкай, бо многія пратэстанцкія вернікі аддаюць перавагу менавіта гэтаму сайту. Перамоваў з палітычным крылом “Еўрапейскай Беларусі” як такіх няма.
Стаўленне нейтральна-прахалоднае.
Выразнае стаўленне не сфармаванае. Рэакцыя каментатараў “Хартыі” на БСДП хутчэй негатыўная. Многімі яна разглядаецца як несур’ёзная палітычная сіла, якая існуе для дэзарыентацыі палітычна актыўных грамадзян.
Рух “За Свабоду” быў першым суб’ектам “Народнага рэферэндуму”, які заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, а таксама падтрымліваць кагосьці з кандыдатаў. Вялікім скандалам скончылася ініцыятыва Руху аб праверцы на сапраўднасць подпісаў за Таццяну Караткевіч. Каманда Таццяны Караткевіч заявіла, што можа прадставіць не ўсе подпісы для праверкі, а пасля ўвогуле адмовіліся ўдзельнічаць у гэтым. Некаторыя сябры Руху лічаць, што кінула цень на кампанію ТаК і на сапраўднасць подпісаў у яе падтрымку. На сёння адносіны кепскія.
Партыя БНФ была апошняй арганізацыяй, апроч “Гавары праўду”, якая амаль да апошняга падтрымлівала кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч. Менавіта сябры БНФ былі асноўнай рухаючай сілай падчас збору подпісаў за ТаК у многіх гарадах Беларусі, у тым ліку ў Мінску. На нейкім этапе “ГП” перастала ўлічваць інтарэсы БНФ у гэтай кампаніі. Янукевіч і кампанія пасля гэтага разышліся з “Гавары праўду”. Дзмітрыеў падзякаваў за гэта кіраўніцтву БНФ, сказаўшы, што цяпер за кампаніяй Караткевіч не будзе стаяць негатыўны вобраз БНФ. Цяпер адносіны кепскія, але ў БНФ застаецца частка сяброў, якая працягвае падтрымліваць “ГП” і Караткевіч.
Статкевіч адразу пасля вызвалення некалькі разоў вельмі востра раскрытыкаваў “Гавары праўду” і персанальна Андрэя Дзмітрыева. Былы палітвязень сказаў, што чалавек, які аднойчы здрадзіў не мае права заставацца ў палітыцы. У далейшым Статкевіч не змяніў свайго стаўлення.
Усе лідары “Еўрапейскай Беларусі” лічаць Андрэя Дзмітрыева “сексотам”. Пра што неаднакроць заяўлялі ў сваіх артыкулах і інтэрв’ю. “Хартыя” даўно і бязлітасна крытыкуе кампанію “Гавары праўду”
Таксама кепскія адносіны. Асабліва жорстка бакі крытыкавалі адзін аднаго ў перыяд збору подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты, як у “Фэйсбуку”, гэтак і ў СМІ. Анатоль Лябедзька заклікаў Таццяну Караткевіч прызнаць, што яна не сабрала неабходных 100 тысяч подпісаў і зняцца з выбараў. Існуе і асабісты фактар. У свой час кіраўнік “ГП” Андрэй Дзмітрыеў быў выключаны з шэрагаў АГП, дзе займаў пасаду міжнароднага сакратара.
Адносіны крайне негатыўныя. Бакі абменьваліся вострымі заявамі. У кіраўніцтве БХД сцвярджаюць, што не хочуць мець справу з “ГП”, пакуль там ля кіраўніцтва Андрэй Дзмітрыеў. Да Таццяны Караткевіч стаўленне хутчэй нейтральнае.
Сяргей Калякін на эмоцыях падчас выбараў сказаў, калі Таццяну Караткевіч зарэгіструюць кандыдатам у прэзідэнты, то іх партыя будзе разглядаць “ГП” нароўні з “Белай Руссю” і БРСМ. Калякін лічыць, што Караткевіч пайшла на “здзелку з уладай”. Ніякіх кантактаў на дадзены момант няма.
“Гавары праўду” мела ўнутры БСДП добрыя пазіцыі. Актыў сацыял-дэмакратаў з Віцебшчыны і Брэстчыны рашуча падтрымаў Таццяну Караткевіч на прэзідэнцкіх выбарах. Хаця афіцына партыя не падтрымлівала кампанію Караткевіч. Палітыкі-старажылы з БСДП заблакавалі падтрымку. На апошнім з’ездзе БСДП ад цяперашняга кіраўніцтва партыі чуліся словы пра магчымы рэйдэрскі захоп арганізацыі прыхільнікамі “ГП”. Аднак Ірына Вештард засталася старшынёй на новы тэрмін, Ігар Маслоўскі атрымаў паразу. Пазіцыя кіраўніцтва негатыўная. У часткі партактыва – вельмі прыязныя.
Сябры па правацэнтрысцкай кааліцыі. Разам праводзяць сустрэчы за межамі Беларусі, дзе ўласна ўпершыню была агучаная ідэя новага аб’яднання. Таксама Анатоль Лябедзька і Юрый Губарэвіч разам ездзяць па рэгіёнах краіны, праводзяць сустрэчы з людзьмі. Тым не менш, пераадолець асабістыя не самыя прыязныя стасункі апошніх гадоў дастаткова цяжка. Адчуваецца пэўная напружанасць. Аднак вонкава ў АГП і Руху цяпер вельмі прыязныя адносіны.
За год нічога не змянілася. Ніякіх ідэалагічных ці іншых супярэчнасцяў паміж партыямі няма, аднак няма і хаўрусу. Падчас прэзідэнцкай кампаніі нярэдкія былі выпадкі нападак сяброў партый адзін на аднаго ў сацыяльных сетках, аднак гэта мела хутчэй прыватны характар.
Па выхадзе Статкевіча з турмы Анатоль Лябедзька стаў фактычна галоўным хаўруснікам экс-палітвязня. Яны разам абвяшчалі аб сваіх намерах яшчэ ўлетку. Аднак у паўнавартасную кааліцыю гэта так і не пераўтварылася. Лябедзька і Статкевіч доўгі час разам ладзілі вулічныя мерапрыемствы, выступаючы па чарзе. Невялікі канфлікт узнік у сакавіку сёлета перад акцыяй прадпрымальнікаў. Тады Статкевіч фактычна абвінаваціў Лябедзьку ў спрычыненні да адмовы афіцыйных уладаў даць дазвол на правядзення акцыі. Гэты момант крыху папсаваў у цэлым дастаткова добрыя стасункі.
Адносіны Лябедзькі і “Хартыі” нават за апошні год перацярпелі некалькі перыядаў. Ад знішчальнай крытыкі Ірыны Халіп, жонкі Андрэя Саннікава, калі Лябедзька заявіў аб сваім жаданні ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі, да больш нейтральна-пазітыўна ў поствыбарчы перыяд. На сённяшні дзень “Хартыя” асвятляе дзейнасць АГП хутчэй у станоўчым ракурсе.
Таксама кепскія адносіны. Асабліва жорстка бакі крытыкавалі адзін аднаго ў перыяд збору подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты, як у “Фэйсбуку”, гэтак і ў СМІ. Анатоль Лябедзька заклікаў Таццяну Караткевіч прызнаць, што яна не сабрала неабходных 100 тысяч подпісаў і зняцца з выбараў. Існуе і асабісты фактар. У свой час кіраўнік “ГП” Андрэй Дзмітрыеў быў выключаны з шэрагаў АГП, дзе займаў пасаду міжнароднага сакратара.
Можна казаць, што адносіна стабільна добрыя. Невялікая частка сяброў БХД падтрымлівала Анатоля Лябедзьку падчас збору подпісаў у прэзідэнты. На сённяшні дзень з’яўляюцца сябрамі па правацэнтрысцкай кааліцыі. У палітычных пытаннях маюць згоду па ўсіх прынцыповых пытаннях. З’яўляюцца аднымі з найбольш рашучых крытыкаў сённяшняй улады.
Кааліцыя “Талака”, галоўнымі гульцамі якой былі АГП і “Справядлівы свет”, загадала доўга жыць. Аднак паміж Анатолем Лябедзькам і Сяргеем Калякіным засталіся асабістыя добрыя адносіны. Бакі часта перамаўляюцца, маюць агульныя праекты.
Абсалютна нейтральныя стасункі. У супольных праектах на дадзены момант партыі не ўдзельнічаюць. Аднак пры гэтым застаецца паважлівае стаўленне.
Пад уплывам знешніх чыннікаў разам увайшлі ў склад правацэнтрысцкай кааліцыі. Кіраўнікі арганізацый змаглі пераступіць праз свае старыя рахункі і крыўды, якія грунтаваліся не на ідэалагічных разыходжаннях, а праз асабістыя канфлікты. На сёння дэманструюць згоду і ўзаемапаразуменне.
Ідэйна блізкія арганізацыі, якія адстойваюць кансерватыўныя каштоўнасці і лічаць прыярытэтам нацыянальнае адраджэнне. Сістэмнасці ў стасунках БХД і БНФ шукаць цяжка. Ёсць і асабістыя моманты. У кіраўніка БНФ Аляксея Янукевіча дастаткова нацягнутыя адносіны з Віталем Рымашэўскім. Паміж Янукевічам і Севярынцам адносіны добрыя.
Персанальныя адносіны Паўла Севярынца і Мікалая Статкевіч вельмі добрыя, аднак БХД не спяшаецца адкрыта падтрымліваць большасць ініцыятываў Статкевіча. Хадэкі тут хутчэй займаюць пазіцыю асцярожнага чакання.
БХД з’яўляецца найбольш цытаванай палітычнай партыяй на старонцы “Хартыі-97”. На сайце вельмі часта можна пабачыць меркаванні Паўла Севярынца ці Віталя Рымашэўскага. Кіраўніцтва БХД таксама лічыць “Хартыю-97” вельмі важнай для сябе пляцоўкай, бо многія пратэстанцкія вернікі аддаюць перавагу менавіта гэтаму сайту. Перамоваў з палітычным крылом “Еўрапейскай Беларусі” як такіх няма.
Адносіны крайне негатыўныя. Бакі абменьваліся вострымі заявамі. У кіраўніцтве БХД сцвярджаюць, што не хочуць мець справу з “ГП”, пакуль там ля кіраўніцтва Андрэй Дзмітрыеў. Да Таццяны Караткевіч стаўленне хутчэй нейтральнае.
Можна казаць, што адносіна стабільна добрыя. Невялікая частка сяброў БХД падтрымлівала Анатоля Лябедзьку падчас збору подпісаў у прэзідэнты. На сённяшні дзень з’яўляюцца сябрамі па правацэнтрысцкай кааліцыі. У палітычных пытаннях маюць згоду па ўсіх прынцыповых пытаннях. З’яўляюцца аднымі з найбольш рашучых крытыкаў сённяшняй улады.
Ідэалагічныя разыходжанні. Сутыканне людзей з хрысціянскім і камуністычным светапоглядамі. БХД заўсёды з’яўлялася ініцыятарам выкрэслівання “Справядлівага свету” з усіх дэмакратычных кааліцый. Супраца ўспрымалася б у штыхі шараговымі актывістамі як з аднаго, так і з іншага боку.
Кантактаў на дадзены момант няма. Стаўленне нейтральна-сяброўскае.
Да сыходу Віктара Карняенкі з Руху “За Свабоду” цесна супрацоўнічалі ў рамках кампаніі “За справядлівыя выбары”. На гэтым кантакты спыніліся. Калякін адмовіўся здаваць подпісы падчас выбараў-2015 на праверку грамадскай камісіі, якую фармавалі ў Руху “За Свабоду”.
Сённяшняе кіраўніцтва БНФ мяркуе, што правым партыям няма пра што гаварыць з “Справядлівым светам”. На іх думку, змененая толькі назва партыі, але не ідэалогія. Хаўрус з камуністамі на дадзены момант немагчыма, мяркуюць у БНФ.
Кантактаў паміж Статкевічам і Калякіным заўважана не было. Крытыкі таксама.
Стаўленне нейтральна-прахалоднае.
Сяргей Калякін на эмоцыях падчас выбараў сказаў, калі Таццяну Караткевіч зарэгіструюць кандыдатам у прэзідэнты, то іх партыя будзе разглядаць “ГП” нароўні з “Белай Руссю” і БРСМ. Калякін лічыць, што Караткевіч пайшла на “здзелку з уладай”. Ніякіх кантактаў на дадзены момант няма.
Кааліцыя “Талака”, галоўнымі гульцамі якой былі АГП і “Справядлівы свет”, загадала доўга жыць. Аднак паміж Анатолем Лябедзькам і Сяргеем Калякіным засталіся асабістыя добрыя адносіны. Бакі часта перамаўляюцца, маюць агульныя праекты.
Ідэалагічныя разыходжанні. Сутыканне людзей з хрысціянскім і камуністычным светапоглядамі. БХД заўсёды з’яўлялася ініцыятарам выкрэслівання “Справядлівага свету” з усіх дэмакратычных кааліцый. Супраца ўспрымалася б у штыхі шараговымі актывістамі як з аднаго, так і з іншага боку.
На дадзены момант ніякага левага блоку ўнутры апазіцыі не існуе. Як лічаць нашы суразмоўцы, пад уплывам дабрадзеяў з Захаду ён цалкам можа ўзнікнуць напярэдадні парламенцкіх выбараў. І яго ядром якраз стануць БСДП і “Справядлівы свет”. Раней БСДП і “Справядлівы свет” неаднаразова ўваходзілі ў супольныя кааліцыі.
Пасля спынення існавання “Народнага рэферэндуму” кантактаў і сумесных праектаў не маюць.
Бакі лічаць, што на дадзены момант ім няма пра што гаварыць, ніякіх супольных праектаў няма.
Як сказаў у прыватнай гутарцы адзін з кіраўнікоў сацыял-дэмакратаў: “Мы не крытыкуем Статкевіча, Статкевіч не крытыкуе нас”. Мікалай Статкевіч – былы кіраўнік БСДП, сышоў з партыі са скандалам, але з таго часу ўжо шмат вады ўцякло.
Выразнае стаўленне не сфармаванае. Рэакцыя каментатараў “Хартыі” на БСДП хутчэй негатыўная. Многімі яна разглядаецца як несур’ёзная палітычная сіла, якая існуе для дэзарыентацыі палітычна актыўных грамадзян.
“Гавары праўду” мела ўнутры БСДП добрыя пазіцыі. Актыў сацыял-дэмакратаў з Віцебшчыны і Брэстчыны рашуча падтрымаў Таццяну Караткевіч на прэзідэнцкіх выбарах. Хаця афіцына партыя не падтрымлівала кампанію Караткевіч. Палітыкі-старажылы з БСДП заблакавалі падтрымку. На апошнім з’ездзе БСДП ад цяперашняга кіраўніцтва партыі чуліся словы пра магчымы рэйдарскі захоп арганізацыі прыхільнікамі “ГП”. Аднак Ірына Вештард засталася старшынёй на новы тэрмін, Ігар Маслоўскі атрымаў паразу. Пазіцыя кіраўніцтва негатыўная. У часткі партактыва – вельмі прыязныя.