падтрымаць нас

Артыкулы

“Беларусь пасля пандэміі”. Трэцяя частка анлайн-дыскусій пра тое, як каранавірус зменіць нашу краіну

“Беларусь пасля пандэміі”. Трэцяя частка анлайн-дыскусій пра тое, як каранавірус зменіць нашу краіну

Працягваем штотыднёвыя анлайн-падзеі ў Zoom. Далучайцеся!

Працягваем серыю штотыднёвых дыскусій “Беларусь пасля пандэміі”. Кожны чацвер мы запрашаем айчынных і замежных экспертаў, каб паразважаць пра тое, як каранавірус зменіць нашу краіну. Галоўнымі тэмамі чэрвеня стануць манетарная палітыка, будучыня недзяржаўных арганізацый і прэзідэнцкія выбары. 

Як гэта працуе?

Нашы дыскусіі – гэта не сумныя лекцыі ў анлайн-фармаце. Мы імкнёмся зрабіць размовы інтэрактыўнымі, каб кожны госць мог задаць сваё пытанне выступоўцам, стаць паўнавартасным удзельнікам дыскусіі.

Анлайн-дыскусія будзе цягнуцца каля 45 хвілінаў: першыя 25 хвілінаў будуць прысвечаныя выступам экспертаў, а наступныя 20 хвілінаў застануцца на пытанні ад аўдыторыі.

Дзеля гэтага мы будзем выкарыстоўваць праграму Zoom, а таксама рабіць трансляцыю ва ўсе сацыяльныя сеткі. Далучыцца да дыскусіі вы зможаце па спасылцы, якая будзе ў апісанні кожнай падзеі.

4 июня, 11:30 – Монетарная политика в странах с развивающимся рынком в период коронакризиса: что могут и должны делать центральные банки

Спикеры:

Дмитрий Сологуб, заместитель главы Национального банка Украины.
Дмитрий Крук, старший научный сотрудник аналитического центра BEROC.

Модератор: Антон Родненков, директор Центра новых идей.

Аналитический центр BEROC совместно с Центром новых идей запускает серию экспертных онлайн-дискуссий про последние региональные и мировые изменения в экономике. В ходе первой дискуссии мы поговорим с заместителем главы Национального банка Украины Дмитрием Сологубом и старшим научным сотрудником Центра экономических исследований BEROC Дмитрием Круком про монетарную политику и вызовы перед центральными банками, которые принёс коронавирус. 

На пандемию и локдаун экономик, центробанки развитых стран ответили радикальным смягчением своих политик, эмиссией и обнулением ставок. На этом фоне, Национальные банки Украины и Беларуси также смягчают политику, но более осторожно. Вместе с нашими гостями мы обсудим, какие риски в наших странах вызовет заметное смягчение монетарной политики и что будет происходить с инфляцией; как будет изменяться курс национальных валют и цены в условиях высокой долларизации экономик; стоит ли тратить международные резервы на поддержание ликвидности и как их потом пополнять.  

Трансляция мероприятия для всех желающих будет доступна на нашей страничке в Facebook.

11 чэрвеня, 15:30 – Як пандэмія зменіць трэці сектар Беларусі: трэнды і прагнозы

Спікеры:

Юнэля Сальнікава, кансультантка міжнароднай арганізацыі Pact.
Аляксей Казлюк, юрыст, праваабаронца, сузаснавальнік лабараторыі лічбавых свабод Human Constanta.

Мадэратарка: Алеся Руднік, Vitali Silitski Fellow, Цэнтр новых ідэй.

Пандэмія змяняе трэці сектар і па змесце, і па форме. Дзясяткі арганізацый і сотні валанцёраў па ўсёй краіне ўзялі на сябе працу па забеспячэнні медыкаў сродкамі індывідуальнай абароны, па дапамозе людзям, якія аказаліся ў крызіснай сітуацыі. Іншыя арганізацыі, якія непасрэдна не займаюцца рэчамі, звязанымі з каранавірусам, усё адно былі вымушаныя дастасаваць сваю дзейнасць да новай рэальнасці. 

Ці гэта азначае, што ў гісторыі беларускай грамадзянскай супольнасці наступіў абсалютна новы этап? Ці вырасце давер беларусаў да грамадскіх актывістаў? Як адрэагуюць на новую сітуацыю замежныя партнёры і донары? Ці магчыма існаванне грамадскай арганізацыі толькі ў анлайнавай прасторы?

Зарэгістравацца на мерапрыемства: https://bit.ly/2XK7KKy

18 чэрвеня, 15:30 – Беларуская палітыка ўжо не будзе ранейшай? Першыя высновы аб прэзідэнцкай кампаніі

Спікеры:

Рыгор Астапеня, дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй.
Арцём Шрайбман, палітычны аглядальнік, заснавальнік Sense Analytics. 

Мадэратарка: Алеся Руднік, Vitali Silitski Fellow, Цэнтр новых ідэй

Прэзідэнцкія выбары гэтага года маглі стаць аднымі з самых сумных, але каранавірус, нечаканыя кандыдаты ды імклівая палітызацыя грамадства ўсё змянілі. Новыя грамадскія лідары з “Ютуба”, бізнесу і дзяржаўных структураў умела выкарыстоўваюць назапашаную незадаволенасць уладамі, каб палітызаваць грамадства. 

Ці гэта азначае, што беларуская палітыка змянілася? Наколькі гэта ўсведамляюць улады Беларусі і што ім могуць супрацьпаставіць альтэрнатыўныя кандыдаты?

Зарэгістравацца на мерапрыемства: https://bit.ly/36JVNbE