падтрымаць нас

Палітыка

Культура падпарадкоўвацца: новыя падаткі, аўтарытарныя эліты і шэрыя інвестыцыі

Культура падпарадкоўвацца: новыя падаткі, аўтарытарныя эліты і шэрыя інвестыцыі
У дзень закаханых аўтары “Ідэі” зноў абмяркоўваюць пошліны па пасылкі, дзіры ў бюджэце, устойлівасць палітычных эліт, а таксама базавыя чалавечыя радасці, зробленыя не ў Кітаі.

У пятым падкасце: тактычныя манеўры ўладаў і адсутнасць стратэгічных; Мясніковіч як галоўны (сапраўдны) рэфарматар эканомікі; ці паўтарылася б у нас Арабская вясна і “беларускі сцэнар” для Расіі; адмена санкцыяў і чаму здаецца, што ў нас усё добра; беларус, які адродзіць ICQ (!).

Змест:

0:22 Прадказанні Эйнштэйна пра беларускія падаткі

6:05 Падатак на грамадзянскі шлюб і вяртанне да вытокаў

7:50 Крызіс і ліквідацыя нацыянальнага лідэра

10:31 Правал Арабскай вясны і шанец для Макея

12:12 Санкцыі адменяць і што?

14:47 Інвестыцыя як дагаварняк з уладай

16:42 Mail.ru наш

18:44 MSQRD: тэст на ўзрост і прынцыповасць

Новы падкаст праз тыдзень. Слухайце нас у Soundcloud.