падтрымаць нас

ПАДКАСТЫ

Нафта, трамвай, беларуская Швейцарыя: Мазыр і яго палеская магія

Глыбінны народ

Цэнтр новых ідэй
5 лістапада 2021 · 29 min

Нафта, трамвай, беларуская Швейцарыя: Мазыр і яго палеская магія

У новым выпуску падкаста «Глыбінны народ» гутарым з Ганай Палей пра прыгажосць Мазыра.

Мазыр вядомы не толькі як цэнтр нафтаперапрацоўкі. Гэта магічны закуток сапраўднага Палесся на Гомельшчыне. Мясцовыя часта параўноўваюць свой горад са Швейцарыяй: прырода сапраўды стварыла тут такі мудрагелісты рэльеф, які дазволіў нават пабудаваць гарналыжны комплекс.

Пра ўсё чароўнае і нечароўнае, што ёсць у Мазыры мы паразмаўлялі з арт-мэнэджаркай культурніцка-адукацыйнай платформы «Першы крок» Ганнай Палей у новым выпуску падкаста «Глыбінны народ».

Усе выпускі падкастаў слухайце ў Itunes, Google, SoundcloudSpotify, RSS ды Яндэкс! Запампаваць гэты выпуск падкасту можна па спасылцы.

Далучайцеся да Telegram-чату і Telegram-каналу ЦНІ.

Фота: Аляксандра Мурашка