падтрымаць нас

ПАДКАСТЫ

Марэн: “Сітуацыя ў Беларусі ўсё больш падобная да 1984 года — як у кнізе Оруэла”

У кантэксце

Леся Руднік, Аляксандр Мазуркін
4 ліпеня 2024 · 23:30

Марэн: “Сітуацыя ў Беларусі ўсё больш падобная да 1984 года — як у кнізе Оруэла”

Пра правы чалавека ў Беларусі размаўляюць у новым выпуску падкаста “У кантэксце” Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін. Тэма не вельмі вясёлая, але госця вельмі цікавая — Анаіс Марэн, спецыяльная дакладчыца ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Анаіс расказвае ў падкасце пра тое, якой яна бачыць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі пасля 2020 года, які механізм, звязаны з правамі чалавека, любіць і выкарыстоўвае беларуская ўлада, чаму парушэнне правоў чалавека ў краіне не залежыць толькі ад Лукашэнкі, як рэжым выкарыстоўвае новыя тэхналогіі ў якасці інструмента рэпрэсій.

Слухайце новы эпізод ў Apple Podcasts, Spotify, RSS, YouTube! Запампаваць гэты выпуск падкасту можна па спасылцы.