Першы выпуск прысвечаны палітычнай сітуацыі ў Швецыі. 11 верасня ў Швецыі прайшлі лакальныя, рэгіянальныя і парламенцкія выбары. Па выніках, у першыню ў Швецыі другое месца заняла правая папулісцкая партыя, што можа моцна паўплываць на баланс палітычных сіл. Як гэта адаб’ецца на будучыні Швецыі і на будучыні адносін Швецыі з іншымі краінамі, уключаючы Беларусь? Усё гэта Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін абмяркавалі разам з гасцямі падкаста Інгай Нэслунд, каардынатаркай па Ўсходняй Еўропе ў Міжнародным Цэнтры Улафа Пальмэ і Сюзанай Дэланс, сацыялагіняй і супрацоўніцай амбасады Швецыі ва Ўкраіне.
Далучайцеся да Telegram-чату і Telegram-каналу ЦНІ.