Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн-канферэнцыю “Reshape 2021 – Framing the Future of Belarus. Volume Two”. Другі блок нашай вялікай Канферэнцыі адбудзецца з 7 (панядзелак) па 10 чэрвеня (чацвер). Удзел бясплатны, папярэдняя рэгістрацыя абавязковая. Змяняем фармат зумаў на жывую размову:
Нашыя спікеры і мадэратары сустрэнуцца ў трох сталіцах: Мінску, Варшаве, ды Парыжы. Вы зможаце далучыцца да жывых трансляцый на Ютуб-канале ЦНІ, каментаваць і задаваць пытанні ў рэальным часе.
Каб дазнацца падрабязнасці, зарэгістравацца і дадаць напамін ў свой каляндар, пераходзьце на адмысловую старонку Канферэнцыі.
Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы: http://bit.ly/reshape-june
ПРАГРАМА
7 чэрвеня (панядзелак), 19:00 (GMT+3)
Тры пытанні пра беларускую палітыку і эканоміку.
Дыскусія Сяргея Чалага і Максіма Баграцова. Вядзе гутарку Алесь Ганчаронак.
Як сённяшні крызіс уплывае на эканоміку, а як на кіроўныя колы і апазіцыю. Будзем шукаць адказы: дзе галоўны патэнцыял эканомікі і як будаваць шлях да перамоваў; што будзе, калі мы пачнем рабіць больш дэмакратычнае грамадства, і як гэта паўплывае на эканамічны дабрабыт.
Месца трансляцыі: Мінск, Vondel
8 чэрвеня (аўторак), 19:00 (GMT+3)
Як і калі ў Беларусі пройдуць наступныя выбары?
Гутарка Уладзіміра Астапенкі і Аляксандра Шлыка з Лесяй Руднік.
Мясцовыя, прэзідэнцкія, рэферэндум – якіх выбараў чакаць беларусам? Што робяць дэмакратычныя сілы для новых выбараў? Якіх выклікаў пры транзіце варта чакаць, як яны пераадольваліся ў іншых краінах і якую ролю будуць адыгрываць міжнародныя арганізацыі ў гэтым працэсе. Пра гэта размаўляем з Аляксандрам Шлыкам і Уладзімірам Астапенкам.
Месца трансляцыі: Варшава, WeWork на Prosta 20.
9 чэрвеня (серада), 16:00 (GMT+3)
Ці можа расці эканоміка канцлагера?
Размова Алеся Аляхновіча і Сяргея Гурыева.
Беларускія ўлады працягваюць рэпрэсіі супраць свайго грамадства, а краіны Захаду – уводзіць новыя санкцыі. Падчас дыскусіі абмяркуем, як крызіс уплывае на эканоміку і грамадства, якія наступствы варта чакаць і ці можа гэта працягвацца доўга.
Месца трансляцыі: Парыж, удакладняецца.
10 чэрвеня (чацвер), 19:00 (GMT+3)
Будучыня беларускай дыпламатыі.
Размова Паўла Мацукевіча, Арцёма Шрайбмана і Кацярыны Дэйкала.
Чаго дасягнула дыпламатыя незалежнай Беларусь, ці з’явілася ў нас нацыянальная кузня дыпламатаў, якія выклікі стаяць перад знешняй палітыкай Беларусі і ці здольная айчынная дыпламатыя на іх адказаць.
Месца трансляцыі: Мінск, былая Галерэя Ў
2020-ы год стаў для Беларусі годам вялікага пералому. 2021-ы можа стаць годам вялікай трансфармацыі, якая закране ўсе сферы жыцця.
Цягам усяго года мы будзем размаўляць з найлепшымі сусветнымі мыслярамі пра перамены, якія ўжо прыйшлі.
За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце у Facebook.