падтрымаць нас

Грамадства

Што не так з беларускай школай? Тры праблемы і рашэнні

Што не так з беларускай школай? Тры праблемы і рашэнні
Інтэрактыўная дыскусія для тых, каму баліць за беларускую школу.

Цэнтр новых ідэй запрашае на інтэрактыўную дыскусію “Што не так з беларускай школай? Тры праблемы і рашэнні”, якая адбудзецца ў суботу, 15 снежня а 14:00 у People Bar (бульвар Штакераў, 2а).

Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.

Якасць беларускай адукацыі хвалюе большасць звычайных людзей, але вакол гэтай тэмы паўстала больш шуму і спекуляцыяў, чым сапраўдных ведаў. Мала хто разумее, якія рэформы патрэбныя сённяшняй школе і як іх трэба рабіць. Чаму вучаць нашыя школы? Якія веды патрэбны сучасным дзецям? Што могуць зрабіць бацькі, каб змяніць сітуацыю? 

Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуем з адукатаркамі і вядучымі падкаста пра адукацыю “Минобр позвонит!” Таняй Кавалёнак і Вольгай Паддубнай. За дзве гадзіны ў інтэрактыўным фармаце вы даведаецеся, як зрабіць школьную адукацыю лепш.

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй – грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Пра экспертак:

Таня Кавалёнак — экспертка ў адукацыйных сістэмах і нефармальнай адукацыі, кансультантка праектаў па развіцці, валанцёрка каманды Адукацыя.Інфо.

Вольга Паддубная — дызайнерка адукацыйных траекторый, экспертка ў галіне тэорый навучання і пабудовы адукацыйных працэсаў. Праводзіць міжнародныя навучальныя праграмы для некалькіх праграм Еўрапейскай камісіі, кансультуе бізнес і НДА па пытаннях развіцця і адукацыі.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

Што не так з беларускай школай? Тры праблемы і рашэнні