Многія маглі паверыць, што са з’яўленнем сацыяльных сетак усё стане проста: маўляў, людзі там толькі вас і чакаюць. Але насамрэч без грунтоўнага падыходу ў вас не атрымаецца дасягнуць поспеху ці выйсці на сваю аўдыторыю, а пра ваш праект ніхто не даведаецца.
Як сачыць за апошнімі трэндамі ў сацыяльных сетках? Хто ваш брэнд-персона? Якія фарматы выкарыстоўваць і як правільна падаваць інфармацыю ў адпаведных сацыяльных сетках? Пра ўсе складанасці стварэння эфектыўных кампаній у сацыяльных сетках раскажуць медыя-эксперты Франак Вячорка (Радыё “Свабода”) і Іван Шыла (Цэнтр новых ідэй/тэлеканал “Белсат”).
Сустракаемся ў Гомелі, 29 верасня а 16.00 у арт-прасторы “Каўчэг”. Рэгістрацыя тут. Падзея ў FB і VK.
Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.
Пра лектараў:
Франак Вячорка – эксперт у лічбавых медыях і актывізме. Франак з’яўляецца крэатыўным дырэктарам Беларускай службы радыё “Свабода”, віцэ-прэзідэнтам Digital Communication Network, а таксама кансультантам United States Agency for Global Media.
Іван Шыла – менеджер сацыяльных сетак тэлеканала “Белсат” і ўладальнік малога бізнесу. Раней працаваў на радыё “Свабода” і ў газеце “Наша Ніва”. Іван вядзе падкаст Цэнтра новых ідэй.