падтрымаць нас

Даследванні

Як беларуская моладзь адаптуецца да нявызначанасці

Як беларуская моладзь адаптуецца да нявызначанасці

Беларуская моладзь сёння жыве ва ўмовах працяглай нестабільнасці: палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай. Нявызначанасць уплывае не толькі на паўсядзённыя рашэнні, але і на жыццёвыя стратэгіі, планы на будучыню і ўзровень даверу да інстытутаў. У гэтым даследаванні Цэнтр новых ідэй аналізуе, як маладыя беларусы і беларускі ўспрымаюць сучасную рэальнасць і якім чынам да яе адаптуюцца.

Даследаванне грунтуецца на эмпірычных дадзеных і прапануе цэласны погляд на тое, як фармуецца паводзінавая логіка моладзі ў сітуацыі працяглага крызісу. Асаблівая ўвага надаецца пытанням трывожнасці, пачуцця кантролю над жыццём, міграцыйных намераў, а таксама зменам у каштоўнасцях і чаканнях.

У поўнай версіі даследавання:

  • асноўныя тэндэнцыі ў адаптацыі беларускай моладзі;
  • аналіз жыццёвых стратэгій і сцэнарыяў будучыні;
  • ацэнка ўзроўню трывожнасці і суб’ектыўнага дабрабыту;
  • стаўленне да міграцыі і планы на выезд;
  • высновы.

Даследаванне цалкам даступна ў фармаце PDF: