Абмяркоўваем падзеі мінулага тыдня ў ідэйным падкасце: блакіроўка Хартыі і рэакцыя на гэта Віктара Пракапені (як без яго), забойства дзяўчыны ў Маскве і нашы (беларускія) рэакцыі, а таксама забарона фільма “Смерць Сталіна” (but why?)
Таксама мы размаўлялі пра блакіроўкі ў ФБ і навошта так трэба, каб зарабляць грошы; вакно Овертона (дзякуй, Марыя) і чаму Беларусь дарасла да гей-меладрамаў, але не да фільмаў пра Сталіна.
Змест:
2:05 Не любоў Facebook і Вані
9:40 Хартыя больш не працуе
18:00 Забойства дзяўчыны ў Маскве
28:40 Да гей-меладрамаў дараслі, да смерці Сталіна – не
Усе выпускі падкастаў слухайце ў RSS, Mixcloud ды iTunes! Запампаваць апошні выпуск падкасту можна па спасылцы.
І далучайцеся ў наш адмысловы Telegram-канал!