Прагнеш пісаць якасную аналітыку? Падавай заяўку на Школу маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0. Stockholm edition!
Наступны год будзе важным для палітычнага жыцця Беларусі: у краіне адбудуцца выбары, якім у гэты раз надаецца асаблівая ўвага. Лічым, што варта факусавацца не толькі на дні галасавання, а і на тым, як і з чым падысці да гэтай падзеі, да якіх зменаў падрыхтавацца, дзе шукаць вокны магчымасцяў і лавіць чорных лебядзёў.
Цэнтр новых ідэй запрашае аналітыкаў далучыцца да Школы маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0, каб разам шукаць адказы на гэтыя пытанні. Мы збіраем дзесяць маладых лідараў і лідарак, каб разам з дасведчанай камандай ЦНІ паразважаць пра выбары-2025 і паглядзець на Беларусь у глабальным разрэзе. І гэта мы зробім у Стакгольме падчас адмысловага набору на флагманскую праграму ЦНІ — Школу маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0. Stockholm edition!
Калі ты маеш досвед у напісанні тэкстаў, жадаеш навучыцца вылучаць трэнды ў палітыцы і грамадстве, прагнеш пісаць класную аналітыку і маеш ідэі для policy briefs на тэму выбараў-2025, то чакаем тваю заяўку!
Вось што будзе адбывацца ў кастрычніку на Школе маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0. Stockholm edition:
- фарсайт-сесія пра Беларусь з камандай ЦНІ;
- воркшопы і лекцыі па напісанні добрых аналітычных тэкстаў;
- праца над стварэннем уласных policy briefs на тэму выбараў-2025 (з далейшай афлайн-прэзентацыяй у Варшаве);
- сустрэчы і дыскусіі са шведскімі палітыкамі, грамадскімі дзеячамі і даследчыкамі аналітычных цэнтраў.
Для ўдзелу ў Школе мы шукаем беларусак і беларусаў да 30 гадоў:
- актывістак і актывістаў грамадскіх і палітычных арганізацый з досведам напісання тэкстаў;
- малодшых даследчыц і даследчыкаў аналітычных цэнтраў;
- журналістак і журналістаў, якія займаюцца расследаваннямі і напісаннем аналітыкі;
- студэнтак і студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцяў (паліталогія, сацыялогія, міжнародныя адносіны і г.д).
Удзельніцы і ўдзельнікі мусяць ведаць англійскую мову на ўзроўні не ніжэй за В1, бо большая частка адукацыйнай праграмы будзе па-англійску.
Праца ў Стакгольме пройдзе ў невялікай групе, таму ў Школу мы адбяром толькі 10 зорных кандыдатак і кандыдатаў, матываваных разважаць, аналізаваць і пісаць пра грамадска-палітычныя падзеі Беларусі (перавагу будзем надаваць жанчынам і ўдзельніцам і ўдзельнікам ранейшых навучальных праграм Цэнтра новых ідэй).
Візіт у Стакгольм запланаваны з 18 па 21 кастрычніка 2024 года (мы забяспечваем транспарт, пражыванне і харчаванне, але не аказваем візавую падтрымку). Удзельніцы і ўдзельнікі Школы напрыканцы атрымаюць сертыфікаты.
Цэнтр новых ідэй упэўнены, што дзякуючы Школе маладых рэфарматарак і рэфарматараў 2.0. Stockholm edition з’явіцца новая генерацыя маладых аўтарак і аўтараў, чые галасы і ўласны досвед дазволяць паглядзець на палітычныя падзеі праз новы фокус.
Вынікам працы ўдзельніц і ўдзельнікаў Школы будуць policy briefs з класнымі рэфарматарскімі ідэямі і рэкамендацыямі для палітычных сіл і грамадства наконт выбараў 2025 года.
Каб падаць заяўку, запоўніце форму по спасылцы — https://forms.gle/F2PZBuS7WMdxHACt9
Дэдлайн для падачы заявак — 26 верасня (уключна).