Навуковыя супрацоўнікі, персанал і сябры Еўрапейскай рады па міжнародных дачыненнях даюць парады, што варта пачытаць і абдумаць. Дзе б вы ні былі: на пляжы, у гарах або ўжо з вяртаннем у офісе, вы штосьці для сябе знойдзеце.
“Hologrammatica” (“Галаграматыка”)
Tom Hillenbrand (Том Гілленбранд)
“Нямецкая навуковая фантастыка з месцам дзеяння Парыж і Лондан – як гэта можа не падабацца?” – кажа Ульрыке Франке. У рамане паказваецца яскравая карціна нашага грамадства напрыканцы XXI стагоддзя. Калі штучны інтэлект зможа вырашыць праблемы чалавецтва, ці здолеем мы ў такім разе адмовіцца ад кантролю? Кнігу пакуль што можна пачытаць толькі на нямецкай мове, але папярэдні раман Геллінбрандта “Зямля дронаў” (“Drone Land”), які Ульрыке таксама рэкамендуе прачытаць, ужо ёсць на французскай і хутка з’явіцца на англійскай мовах.
“Urban-rural splits have become the great global divider” (“Адрозненні паміж горадам і вёскай сталі магутнай лініяй глабальнага падзелу”)
Гідыэн Рэчмэн (Gideon Rachman), Financial Times
Шмат што называлі прычынай Брэкзіту, але пра нарастальны падзел паміж Лонданам і рэштай рэгіёнаў Велікабрытаніі казалі менш за ўсё. Аднапавярховую Амерыку абвінавацілі ў абранні Трампа прэзідэнтам. Гэта глабальны феномен – сталічным элітам паўсюль пачынаюць супрацьстаяць местачковыя папулісты, адзначае Гідыэн Рэчмэн. Ці азначае гэта, што ў сучасным глабалізаваным свеце ўнутраная палітыка можа стаць “больш важнай” за міжнародныя справы?
“How Far Can Becky Hammon Go in the N.B.A.?” (“Як далёка можа зайсці Бэкі Гэмэн у NBA?”)
Луіза Томас, New Yorker
Былая зорка жаночага баскетболу парушыла традыцыю і стала першай у лізе памочніцай трэнера жаночага полу. Што можа быць лепей за добрую чытанку на тэму спорту!
“Attitudes Towards National Identity, Immigration, and Refugees in Italy”(“Стаўленне да нацыянальнай ідэнтычнасці, іміграцыі і ўцекачоў у Італіі”)
Ініцыятыва “Больш агульнага” (More in Common)
Гэты даклад чытала наша намесніца дырэктара Альба Лямбэрці. Даклад дэманструе, што, нягледзячы на абранне папулісцкага кааліцыйнага ўрада і расчараванні, выкліканыя глабалізацыяй і міграцыйнай палітыкай, большасць італьянцаў не падтрымліваюць скрайнія погляды ў дачыненні да мігрантаў і ўцекачоў. Італьянцы падтрымліваюць прынцып прадстаўлення прытулку і лічаць, што гасціннасць з’яўляецца важнай часткай італьянскай ідэнтычнасці ў гэтай гістарычна каталіцкай краіне. Але яны таксама глыбока расчараваныя тым, што ЕС не аказвае дастатковай дапамогі Італіі ў пераадоленні міграцыйнага крызісу; італьянцаў таксама хвалюе пытанне здольнасці іх краіны да інтэгравання мігрантаў. У дакладзе паказана, што ландшафт грамадскіх настрояў у Італіі больш складаны, чым у шмат якіх іншых еўрапейскіх краінах. У італьянцаў сем розных сегментаў грамадскае думкі – і выразны падзел паміж прыхільнікамі “руху пяці зорак” і Лігі, іхных кааліцыйных партнёраў.
“Okkupert” (“Акупаваныя” )
рэжысёр Эрык Шолдб’ярг (Erik Skjoldbjærg)
Па матывах “Акупаваных” Ё Нэсбо: Нарвегія, бліжэйшая будучыня, шэраг падзеяў, пачынаючы з катастрофы, выкліканай глабальным змяненнем клімату, прыводзіць да акупацыі краіны Расіяй са згоды ЕС. Гэтае шоў – вельмі рэалістычны палітычны трылер з рэальнымі ўрокамі для ўсяго свету.
“The End We Start From” (“Канец, з якога мы пачынаем”)
Меган Гантэр (Megan Hunter)
У гэтым рамане апісваецца гісторыя вымушанага перамяшчэння сям’і пасля экалагічнага і палітычнага крызісу, які прывёў да затаплення Лондана. Сям’я вымушаная эвакуявацца на ўзвышша і размясціцца ў лагеры для ўцекачоў. С’юзі Дэнісан, дырэктар нашай праграмы “Еўрапейская магутнасць”, адзначыла, што хуткасць, з якой, паводле кнігі, нармальнасць і супольнасць губляюць значэнне, пужае. Аднак сямейныя стасункі, якія дапамагаюць перажыць досвед вымушанага перасялення робяць кнігу ў пэўным сэнсе цёплай і жыццесцвярджальнай.
“Bobby Kennedy For President” (“Бобі Кенэдзі на прэзідэнта”)
Рэжысёр: Дон Портэр (Dawn Porter)
У нядаўнім эпізодзе подкаста ЕРМД, наш рэжысёр Марк Леанард і дырэктар па даследаваннях Джэрэмі Шапіра абмяркоўвалі гэта шоў, якое распавядае гісторыю амерыканскай палітыкі ў 1960-я гады, забойства Бобі, барацьбу за грамадзянскія правы і справядлівасць. Ці была Амерыка калісьці прасцейшай??
“Péplum” (“Валан”)
Амелі Натон (Amélie Nothomb)
Некаторыя кнігі надоўга застануцца з вамі пасля таго, як вы іх прачыталі. “Валан” – адна з іх для Ульрыке Франке. Гэта выдуманая аўтабіяграфія аўтара, А.Н., якая пасля нескладанай аперацыі прачынаецца ў шпіталі ў 2580-м годзе. Ідуць вельмі цікавыя гутаркі.
“Auf Messers Schneide” (“На павуцінцы” )
Хольгер Афлербах (Holger Afflerbach)
Ці быў вынік Першай сусветнай вайны на на павуцінцы? Густаў Грэсэль, наш старшы навуковы супрацоўнік, абнаўляе свае веды нямецкай ваеннай гісторыі з дапамогай аналізу нямецкай паразы, зробленага Хольгерам Афлербахам. З улікам разгортвання ваенных дзеянняў і палітыка-стратэгічных рашэнняў можна меркаваць, што вайна магла скончыцца па-іншаму.
“Border” (“Мяжа”)
Капка Касабова (Kapka Kassabova)
Гэта непрыдуманы і вельмі асабісты погляд на памежжа паміж Грэцыяй, Балгарыяй і Турцыяй. Гэтая зямля, дзе жывуць лясныя духі і схаваныя сапраўдныя скарбы, дзе саматоеснасць плынная і пастаянна мяняецца, мае шмат не вельмі вядомых, але гістарычна значных фактаў. Для нашай кіраўнічкі аддзелу сувязяў Аны Раміч -гэта любімая чытанка за апошнія некалькі гадоў.
“Tongues of Fire” (“Языкі полымя”)
Дорын Байнгана (Doreen Baingana)
Джэрэмі Шапіра дапамог нам зазірнуць у раман Дорын Байнганы, які яшчэ не выйшаў, у нядаўнім эпізодзе “Свету за 30 хвілінаў”. Гэта гісторыя жыцця жанчыны, якая становіцца лідарам партызанаў ва Ўгандзе ў 1980-х гадах. Джэрэмі распавядае пра гэта ў нядаўнім эпізодзе, з 32-ой хвіліны.
“The Swan King: Ludwig II of Bavaria” (“Кароль-Лебедзь: Людвіг II Баварскі”)
Крыстафер Макінтош (Christopher McIntosh)
Калі вам падабаецца баварская містыка, гэтая кніга якраз вам добра зойдзе. Кніга абмяркоўвалася ў нядаўнім эпізодзе “Свету за 30 хвілінаў”. Гэта погляд на жыццё караля Артура XIX стагоддзя, жыццё чалавека, апанаванага ўласным міфалагічным вобразам.
“The Big Lebowski” (“Вялікі Лебоўскі”)
Рэжысёр Джоэл і Ітан Коэны (Joel and Ethan Coen)
Хлапец. Культавы амерыканскі герой братоў Коэнаў тлумачыць сустрэчу Трампа і Пуціна – проста спытайце Джэрэмі Шапіра і Коры Шэйк. Фільм быў адабраны для захавання ў Нацыянальным рэестры фільмаў бібліятэкі Кангрэса ЗША, бо лічыцца “культурна, гістарычна або эстэтычна значным”.
“Les Falsificateurs” (“Фальсіфікатары”)
Антуан Бэла (Antoine Bello)
Тара Варма, наша каардынатарка офісу ў Парыжы, правяла лета з трылогіяй Антуана Бэла. Падзеі там разгортваюцца вакол Кансорцыуму фальсіфікацыі рэчаіснасці – або КФР (не блытаць з ЕРМД!) – сакрэтнай арганізацыі, якая перапісвае гісторыю і скажае свет. Трылогія набыла новае гучанне ў кантэксце бягучай дыскусіі вакол фэйкавых навінаў і маніпуляцыі інфармацыяй.