“Абаму не ўдасца правесці якія-кольвек контраверсійныя законапраекты, напрыклад міграцыйную рэформу. Але асабліва не змогуць правесці нічога свайго і рэспубліканцы, бо ў іх няма 60 крэслаў у сенаце, каб перакрыць прэзідэнцкае вета. Такім чынам, нас чакае двухгадовы палітычны тупік.” – кажа магістрант Оксфардскага ўніверсітэту Алесь Чарняковіч.
На думку Алеся, “палітыка Вашынгтону ў дачыненні да Расеі адназначна мае стаць больш цвёрдай. Амерыканцы лепш за еўрапейцаў, а амерыканскія рэспубліканцы лепш за амерыканскіх дэмакратаў, усведамляюць пагрозу бяспецы, якая сыходзіць ад Расеі; а таксама важнасць Украіны ва ўмацаванні свабоды ва ўсім усходнееўрапейскім рэгіёне”.
“Галоўнае, што будзе адбывацца ў беларускім пытанні, на што прынамсі я спадзяюся, гэта растучае ўсведамленне, што чыннік зменаў у Беларусі знаходзіцца не ў Драздах, а ў Крамлі. Ёсць спадзеў, што гэтая кадэнцыя, і наступны прэзідэнт будуць змагацца з коранем праблем, а не з сімптомамі”, – дадае Алесь Чарняковіч.
Болей слухайце ў падкасце.