падтрымаць нас

Артыкулы

Цэнтр новых ідэй шукае менеджера/ку па камунікацыях

Цэнтр новых ідэй шукае менеджера/ку па камунікацыях

Цэнтр новых ідэй шукае менеджера па камунікацыях па поўную занятасць.

Што трэба рабіць:

  • Весці сайт і сацыяльныя сеткі арганізацыі.
  • Складаць і адпраўляць email-рассылкі: штомесячную расылку з матэрыяламі і анонсы падзей.
  • Прасоўваць мерапрыемствы і аналітычныя прадукты ЦНІ.
  • Дапамагаць у правядзенні анлайн- і афлайн-мерапрыемстваў.
  • Складаць тэхнічныя заданні для дызайнера, калі неабходна.
  • Вядзенне ўнутранай камунікацыі арганізацыі: вядзенне медыяманіторынгу, справаздач (нячаста)

Што чакаем:

  • Досвед працы на падобнай пасадзе ад 1 года.
  • Выдатнае валоданне беларускай мовай (значная частка камунікацыі ЦНІ ідзе на ёй)
  • Валоданне англійскай мовай мінімум на сярэднім узроўні (B2)
  • Валоданне графічнымі рэдактарамі на базавым узроўні (Canva, Adobe Photoshop)
  • Базавы досвед наладкі рэкламы ў сацыяльных сетках.
  • Базавы досвед працы з CMS WordPress.
  • Досвед напісання тэкстаў: артыкулы, пасты для сацыяльных сетак, тэксты для візуальных матэрыялаў.
  • Мець стабільны доступ да інтэрнета.

Умовы:

  • Поўны працоўны дзень, дыстанцыйная праца.
  • Прыстойны заробак.
  • Ёсць аплачаныя інструменты для працы: Canva, Grammarly, Amplifr, MailChimp.

Як падацца на вакансію:

Запоўніць форму да 26 чэрвеня: http://bit.ly/cni2021candidate

Мы звяжамся з абранымі кандыдатамі да 30 чэрвеня. Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце на пошту info@newbelarus.vision з пазнакай “Вакансія”.