Што вы больш за ўсё чыталі
? Рэйтынг беларускіх гарадоў — 2019
Мы выпусцілі новы рэйтынг беларускіх гарадоў. Спойлер: Мінск не заўсёды першы.
? Індэкс беларускай будучыні
Што можа стацца з краінай праз пяць гадоў: меркаванне экспертаў.
? Праект 91
Мы працягваем серыю гутарак з найлепшымі беларускімі галовамі. У 2019-ым больш за ўсё вы чыталі гутарку з сацыяёлагам Алегам Манаевым пра раскол Беларусі.
Што вы больш за ўсё глядзелі з відэа
? Тры аргументы, чаму беларуская наркапалітыка неадэкватная
Беларуская міліцыя думае, што Беларусь — гэта Калумбія, але яна памыляецца. Дарэчы, гэта наш першы мультфільм!
? Тлумачым на Lego ўсе беды беларускіх рэгіёнаў
Мы расклалі на Lego ўсё, што адбываецца з беларускімі рэгіёнамі, а вам гэта спадабалася.
? Чаму не трэба святкаваць 7-га лістапада
Некалькі прычын, каб перастаць быць краінай, якая святкуе Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі на дзяржаўным узроўні.
Што вы больш
за ўсё глядзелі з інфаграфікі
Шмат ежы для вачэй.
? 11 графікаў, якія тлумачаць, што адбываецца з чыгуначным транспартам
? Беларусь — гэта Швейцарыя 36 гадоў таму
? Чаму памірае грамадскі транспарт у Мінску
Што вы слухалі больш за ўсё
У 2019-ым да нас далучыліся два падкасты — феміністычны FemFM і лічбава-медыйны Dzigital. А вось хто атрымаў больш за ўсё праслухоўванняў ад вас.
? Ідэйны падкаст з Сяргеем Чалым пра TUT.by, эканоміку і сумную будучыню
? “Минобр позвонит” з Уладзімірам Дунаевым пра змены ў адукацыі
? FemFM з самай знакамітай феміністкай года Залінай Маршанкулавай
? Dzigital-падкаст са стэндап-комікам Дзянісам Чужым
Падтрымаць нас
Мы збіраем сродкі, каб працягваць запісы Ідэйных падкастаў ды ладзіць адкрытыя запісы і фестываль Belarus Podcast Day у 2020-ым і будзем вельмі ўдзячныя за любы ўнёсак ад вас. Дзякуй!
Закінуць грошай на карысць беларускага падкастынга!
Дзякуй вам, што былі з намі і сустрэнемся ў 2020-ым!