падтрымаць нас

Эканоміка/Бізнес

Інтэрактыўная лекцыя “Што будзе з беларускай эканомікай?”

Інтэрактыўная лекцыя “Што будзе з беларускай эканомікай?”

Выступ Сяргея Чалага ў Віцебску ўжо неўзабаве! 

Цэнтр новых ідэй запрашае на інтэрактыўную лекцыю “Што будзе з беларускай эканомікай?”, якая адбудзецца ў суботу, 16 сакавіка а 16:30 у арт-пабе “Торвальд” (вул. Талстога 1).

Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства.

У часе свайго выступу вядоўца праграмы “Эканоміка на пальцах” раскажа ў чым сапраўдная праблема беларускай эканомікі, патлумачыць, якія рэформы трэба рабіць і падзеліцца сваім прагнозам, што будзе з беларускай эканомікай. Ласкава запрашаем, бо, у рэшце рэшт, хто можа патлумачыць беларускую эканоміку лепш, чым Сяргей Чалы? А дапамагаць Сяргею будзе дырэктар Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў.

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Пра лектараў:

Сяргей Чалы – незалежны фінансавы аналітык і вядоўца праграмы “Эканаміка на пальцах” на партале TUT.by.

Антон Раднянкоў – дырэктар Цэнтра новых ідэй. Антон таксама ўзначальвае аддзел па распрацоўцы прадуктаў на Мінскім гадзіннікавым заводзе “Луч”.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

Інтэрактыўная лекцыя “Што будзе з беларускай эканомікай?”