падтрымаць нас
Леся Руднік

Леся Руднік

Дырэктарка Цэнтра новых ідэй

Дырэктарка Цэнтра новых ідэй. Паходзіць з Гродна, скончыла ЕГУ па накірунку паліталогія. У Швецыі атрымала дзве магістарскія ступені, па паліталогіі і журналістыцы, а зараз піша доктарскую, у межах якой даследуе тэхналогіі і дэмакратызацыю ў аўтарытарных краінах. Раней займала пасаду даследчыцы ў Цэнтры новых ідэй. Леся працавала аналітыкам і пісала для Belarus Digest, Atlantic Council. Працавала з міжнароднымі праектамі ў сферы абароны правоў чалавека і назірання за выбарамі, тры гады была старшынёй арганізацыі Беларусы Швецыі. У 2022 годзе Леся стала першай беларускай, якая атрымала шведскую ўзнагароду “Еўрапейка году”. Мае публікацыі ў шведскіх, нямецкіх, амерыканскіх, брытанскіх і беларускіх выданнях. Сферы інтарэсаў: развіццё тэхналогій і дэмакратызацыя, пратэсныя рухі, паліттэхналогіі.