Мы таксама паглядзелі на тое, якія вобразы беларусаў, уладаў, дэмакратычных сілаў і грамадства транслююць замежныя выданні ў кантэксце сённяшніх унутры- і знешнепалітычных падзеяў.
У сёлетнім маніторынгу заўважны рост увагі да рэгіянальнай ролі Беларусі. Гэта выяўляецца ў частых згадках уладаў і Лукашэнкі, усплёску навінаў пра міграцыйны крызіс на межах ЕС і Беларусі. На фоне леташняга вызвалення палітвязняў часткова ў медыйны парадак дня вярнуліся і навіны на гэтую тэму, хаця ўвага да ўнутрыпалітычных падзеяў надалей выклікае нізкую цікавасць.
Чытайце вынікі даследавання цалкам!
Запампаваць PDF:
- Медыйны вобраз Беларусі за мяжой: маніторынг замежных СМІ за 2024 год (pdf)
- The Media Image of Belarus Abroad in 2024: Media monitoring Report (pdf).
Папярэднія маніторынгі медыйнага вобразу Беларусі глядзіце па спасылцы.