падтрымаць нас

Мультымедыя·Эканоміка/Бізнес

Графік, які вычарпальна тлумачыць наколькі лёгка весці бізнес у Беларусі

Графік, які вычарпальна тлумачыць наколькі лёгка весці бізнес у Беларусі
29 кастрычніка Сусветны банк апублікаваў індэкс Doing Business за 2015 год.

infografika_5 (3)

Свежыя дадзеныя паказваюць, што Беларусь здолела захаваць сваю 57-ую пазіцыю ў рэйтынгу. Гэта выглядае поспехам, калі ўлічыць, што ў 2007-ым годзе Беларусь займала 129-ае месца. Але шмат хто з нашых суседзяў ужо далёка наперадзе: Латвія знаходзіцца на 23-ым радку, Літва на 24-ым, Польшча на 32-ім.

Рэйтынг добра адлюстроўвае беларускія моцныя і слабыя бакі. У катэгорыях “Рэгістрацыя ўласнасці” або “Забеспячэнне выканання кантракту” Беларусь знаходзіцца непадалёк сусветнага лідара – Сінгапуру. У выпадках ж з падключэннем да сістэмы энергазабеспячэння, атрыманнем крэдытаў або міжнароднага гандлю мы выглядаем адсталаю краінаю.

Напрыклад, для экспарту тавараў з Беларусі патрэбна 8 дакументаў, а для імпарту 10. У краінах АЭСР у абодвух выпадках патрэбна па чатыры дакументы. Кошт экспарту і імпарту, час даставы нашмат большыя, чым у большасці краінаў свету. Гэта толькі адзін з прыкладаў, дзе паляпшэнні могуць прынесці добрыя вынікі не толькі ў рэйтынгу, але і ў эканоміцы Беларусі.