падтрымаць нас

Эканоміка/Бізнес

Рэканструкцыя і развіццё: Сяргей Гурыеў у ідэйным падкасце

Рэканструкцыя і развіццё: Сяргей Гурыеў у ідэйным падкасце
Галоўны эканаміст ЕБРР не толькі прачытаў лекцыю ў Менску  і сустрэўся з прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта, а таксама паспеў паразмаўляць з Антонам і Глебам.

Размаўлялі пра даклад, які Гурыеў прэзентаваў у перапоўненай залі гатэля “Пекін”, таму калі вас там не было, слухайце!

Што і калі:

0:18 Хто такі Сяргей Гурыеў

9:00 Сяргей Гурыеў

Чатыры цытаты:

  • “Мы аптымісты і верым, што калі ў Беларусі правесці структурныя рэформы, то рана ці позна эканоміка дагоніць краіны цэнтральнай Еўропы, якія ўжо далучыліся да ЕС”
  • “У Беларусі атрымалася пазбегнуць вялікага росту няроўнасці. І гэта дасягненне”
  • “Рэформы ў Беларусі непазбежныя і будуць праведзены”
  • “У Адміністрацыя прэзідэнта мы не абмяркоўваем што трэба зрабіць, мы на адной хвалі. Мы абмяркоўваем як”

Усе выпускі падкастаў слухайце ў Mixcloud ды iTunes! Запампаваць апошні выпуск падкасту можна па спасылцы.

Выказваем падзяку беларускаму офісу Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця, а таксама даследчаму цэнтру BEROC за дапамогу ў арганізацыі падкасту.