падтрымаць нас

Артыкулы

Лесі цікава: шматвектарная палітыка Лукашэнкі – канец эпохі?

Лесі цікава: шматвектарная палітыка Лукашэнкі – канец эпохі?

Пакуль Аляксандр Лукашэнка ездзіць на перамовы з Пуціным, а ФСБ і КДБ сумесна “выкрываюць” спробу дзяржаўнага перавароту, Захад становіцца менш прыязным да прэзідэнта Беларусі. Акрамя таго, ЗША абвяшчаюць пра эканамічныя санкцыі супраць 9 дзяржаўных прадпрыемстваў, а амбасадарка Джулі Фішэр не можа трапіць у Беларусь нібыта праз складанасці з беларускай візай.

Наколькі Лукашэнка будзе здольны захаваць шматвектарнасць і працягваць балансаваць паміж Захадам і Усходам? І як скончыцца гісторыя з нібыта спробай дзяржперавароту? На гэтыя пытанні адказалі рэдактарка часопіса “Наше Мнение” Валерыя Касцюгова, палітычны аналітык і блогер Пётр Кузняцоў, аналітык EAST Center і Нямецкага фонду Маршала Вераніка Лапуцька. 

This image has an empty alt attribute; its file name is Untitled-design-6.jpg

1. Ці ўдасца Лукашэнку хаця б часткова прытрымлівацца пазіцыі шматвектарнасці ў знешняй палітыцы?

Лесі цікава: шматвектарная палітыка Лукашэнкі – канец эпохі?

Валерыя Касцюгова: Пока у него такой возможности не просматривается, и, если события будут развиваться в заданном направлении, их не может появиться. Но если он сам коренным образом поменяет свою политику в отношении граждан Беларуси, возможность проведения частично самостоятельной, суверенной внешней политики у него появится.

Лесі цікава: шматвектарная палітыка Лукашэнкі – канец эпохі?

Пётр Кузняцоў: Сённяшняя сітуацыя з Лукашэнкам мне крыху нагадвае сітуацыю з Трампам у 2016-ым годзе. Напрыклад, перад прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША тады ўсе, уключна з большасцю кіраўнікоў іншых краінаў, былі настолькі ўпэўненыя ў перамозе Гілары Клінтан, так адкрыта ўспрымалі Трампа як фрыка, што ў пэўны момант шэраг сусветных лідараў дазволілі сабе ў яго адрас (тады яшчэ кандыдата ў прэзідэнты) некарэктныя выказванні. Праз гэта ЗША не мелі найлепшых адносінаў са шмат якімі краінамі на самым пачатку прэзідэнцтва Трампа.

У беларускай сітуацыі ў жніўні 2020-га года ўсё выглядала так, што рэжым пацярпеў знішчальную паразу і вось-вось закончыцца. Тут амаль усе краіны (з якіх складаліся вектары, альтэрнатыўныя расійскаму) выказаліся аб поўнай згубе ім легітымнасці, што было вельмі балюча ўспрынята ў Мінску. Агульнае паміж Трампам і Лукашэнкам тое, што абодва гэтыя чалавекі вельмі эгацэнтрычныя, крыўдлівыя і ў нечым закамплексаваныя.

Таму сёння з нашым заходнім вектарам сітуацыя прыблізна такая: здаецца, абодва бакі разумеюць, што трэба аб чымсьці пачаць размаўляць. Прынамсі Захад хоча знайсці магчымасці паўплываць на зніжэнне ўзроўню рэпрэсіяў, а Мінску трэба шукаць грошы і аднаўляць міжнародную суб’ектнасць. Але на шляху да гэтага стаяць перашкоды з абодвух бакоў: заходнія палітыкі не могуць дазволіць сабе нейкі рух без страты твару і без узняцця пытання хаця б пра палітзняволеных.

Мінск жа ў сваю чаргу, па-першае, не можа нават разглядаць цяпер паслаблення рэпрэсіяў, бо гэта можа выклікаць новую хвалю пратэстаў, народ успрыме гэта як слабасць і гэтак жа гэты крок можа ўспрыняць сілавая сістэма, што можа прывесці да непрадказальных наступстваў. Па-другое, Мінск не можа пачаць рух у накірунку заходняга вектара без той жа страты твару і без аглядкі на крыўды і псіхалагічную траўму ад абвяшчэння і агульнага прызнання яго палітычнай нелегітымнасці.

Атрымліваецца нейкі тупік. У гэтай сітуацыі разлік Мінска даволі традыцыйны. Там ужо даўно прызвычаіліся да таго, што генерацыі палітыкаў на Захадзе змяняюцца, адпаведна, сыходзяць тыя, з кім не атрымалася весці справу, і прыходзяць новыя, якія пачынаюць з чыстага аркуша, без багажу крыўдных заяваў, без уласнага досведу справаў з беларускім рэжымам (прынцып “працаваць з тымі, хто нас яшчэ не ведае” добра дзейнічае і тут) і да каго, адпаведна, няма асаблівага негатыву і ў Лукашэнкі.

З такімі зноўку можна пачынаць гульні ў шматвектарнасць, гандаль вакол палітзняволеных (“новым” часта падаецца, што яны больш здольныя за папярэднікаў і ў стане вырашыць вялікую праблему і запісаць гэта сабе ў актыў) і незалежнасці ад Масквы. Трук даволі стары. Але ёсць вельмі вялікія сумневы, што яго магчыма паўтарыць у цяперашніх умовах.

Таму я, хутчэй, схільны думаць, што існы рэжым да звыклай мадэлі “шматвектарнасці”, калі з Захадам вядзецца перманентны гандаль вакол правоў чалавека і незалежнасці, а ў Масквы пад гэта бяруцца рэсурсы (каб не вельмі там з “заходнікамі” дамаўляліся) вярнуцца ўжо не зможа. Па-першае, такога запасу часу, каб яго хапіла і цяперашніх заходніх палітыкаў перасядзець, і іміджавыя страты неяк кампенсаваць, у Мінска, відавочна, няма. Па-другое, пасля таго, што адбылося, нават сам гандаль не пачнецца, пакуль не будуць спыненыя рэпрэсіі, а пайсці на гэта Лукашэнка не можа па прычынах, апісаных вышэй.

Лесі цікава: шматвектарная палітыка Лукашэнкі – канец эпохі?

Вераніка Лапуцька: На маю думку, Лукашэнка будзе да канца намагацца гэта рабіць. Пра гэта сведчаць яго нядаўні візіт ў Азербайджан перад тым, як паехаць на сустрэчу з Пуціным, і тое, як ён усе гэтыя гады стараўся прытрымлівацца шматвектарнасці. Ён будзе намагацца гэта рабіць, але ці ўдасца – гэта будзе залежаць ад таго, якая будзе дынаміка ўнутры краіны. Тут мы кажам пра эканамічную сітуацыю і пра лаяльнасць тых колаў чынавенства і сілавікоў, на якіх трымаецца яго ўлада.

Калі гэта лаяльнасць будзе захоўвацца і калі нейкім чынам яму ўдасца ўтрымліваць больш-менш эканамічную сітуацыю з дапамогай крэдытаў, якія ён плануе ўзяць у сваіх партнёраў – у Азербайджана, Кітая, іншых краінаў – тады яму, магчыма, удасца неяк гуляць.  Яго знешняя палітыка і шэраг хадоў, якія ён можа зрабіць, наўпрост звязаныя з тым, наколькі моцнай будзе яго ўлада ўнутры краіны. Калі яго ўлада ў краіне пачне сыпацца, то пачне развальвацца і канцэпцыя шматвектарнасці, бо ён можа пачаць кідацца ў розныя бакі, а гэта не заўсёды бывае эфектыўна. 

2. Ці можна сказаць, што ЗША гатовыя рухацца далей у нармалізацыі адносінаў з рэжымам і гатовыя заплюшчыць вочы на рэпрэсіі, якія пачаліся ў жніўні 2020-га?

Валерыя Касцюгова: Представители США говорят, что нормализация отношений с режимом возможна только после прекращения репрессий. Пока Вашингтон других мнений не высказывал. И он никогда не делал шагов навстречу Минску при наличии политзаключенных.

Пётр Кузняцоў: Я магу сказаць, што, на маю думку, ЗША гатовыя пайсці на “нармалізацыю” адносінаў выключна ў рамках вяртання да дыпламатычнага дыялогу, то бок выканання дамоўленасцяў аб вяртанні амбасадараў, спынення гэтага трызнення накшталт таго, што Байдэн замовіў замах, аднаўлення дыпламатычных каналаў.

Па факце гэта даволі вузкія рамкі, якія азначаюць проста магчымасць для пачатку размовы, бо сёння размоваў не вядзецца ніякіх. У сённяшняй спецыфічнай сітуацыі гэта ўжо можна назваць пачаткам нармалізацыі, бо, калі ў бакоў нават адсутнічае магчымасць абмяркоўваць праблему, – гэта ўжо дакладна не “нармальна”.

Трэба мець на ўвазе, што Байдэн – прэзідэнт і чалавек вельмі сталага веку. Яго палітычны светапогляд, парадыгма каштоўнасцяў і агульны практычны досвед палітыкі сфармаваліся ў часы Халоднай вайны і, скажу так, шчыра думаю, што яны даволі цынічныя. Яго палітычны прагматызм далёкі ад эканамічнага прагматызму Трампа. Таму і на Расею, і на Беларусь, як на нашчадкаў СССР, ён глядзіць як на супернікаў. А ў рэчышчы прагматычнай палітыкі на супернікаў трэба, па-першае, ціснуць, па-другое, пакідаць акенца для камунікацый (дыялогу) прынамсі дзеля таго, каб было па якім канале даведацца, што гэты ціск мае нейкі вынік.

Таму мы сёння бачым, што, з аднаго боку, ЗША аднаўляюць эканамічныя санкцыі, якія ў новых умовах могуць стаць больш балючымі, чым тады, калі яны прымаліся. Але, з іншага боку, іх прадстаўнікі кажуць аб зацікаўленасці да вяртання да дыялогу ў дыпламатычным фармаце, перад прыездам ў Менск амерыканскага амбасадара. Вось гэта і ёсць рамкі нармалізацыі – пошук каналаў для размовы і нічога больш.

У той жа час вельмі важна адзначыць, што ў сваіх заявах прадстаўнікі Дзярждэпа зрабілі акцэнт: пакуль у краіне ідуць рэпрэсіі, вяртацца да дыялогу немагчыма. Тут мы можам узгадаць першае пытанне, дзе мы казалі пра тое, што і еўрапейскія партнёры не могуць пайсці без страты твару на простыя размовы з рэжымам, пакуль у Беларусі адбываюцца рэпрэсіі і пераслед іншадумцаў. Але такі акцэнт не азначае, што пра падзеі 2020-га забыліся, бо, нагадаю, адначасова адбываецца паслядоўны ціск і, дарэчы, не толькі на Беларусь, але і на Расею (узгадваем пра светапогляд часоў Халоднай вайны).

Зноў выстаўляецца даволі вузкая рамка: спыняйце цяперашнія рэпрэсіі і мы гатовыя пачаць размаўляць (у тым ліку праз амбасадара ў Мінску – фактычна дадатковая ўмова), але не больш за тое. І ў той жа час усе выдатна разумеюць, што спыніць рэпрэсіі сёння Лукашэнка не здольны і не можа сабе дазволіць, бо рызыкі перавышаюць бонусы. Таму, напэўна, гэта вельмі ўмоўная гатоўнасць да “нармалізацыі”. ЗША акрэсліваюць сваю пазіцыю няжорстка, канструктыўна, але ў выніку канфігурацыя атрымліваецца такая, што Мінск не можа ў яе ўпісацца, як бы яму не хацелася.

Вераніка Лапуцька: З таго, што я ведаю са сваіх крыніцаў, ЗША цяпер вельмі настроеныя, каб падтрымліваць грамадзянскую супольнасць у Беларусі, незалежныя медыі і ініцыятывы. Гэта для іх будзе мэтавай аўдыторыяй нумар адзін. З іншага боку, яны хочуць мець сваё прадстаўніцтва, яны зацікаўленыя ў тым, каб захаваліся тыя дамоўленасці, якія былі дасягнутыя імі яшчэ ў мінулым годзе, то бок вяртанне амбасадара ў Беларусь. Гэта для іх важна і статусна, каб павялічыць шэраг сваіх паўнамоцтваў і інструментаў, якімі яны могуць карыстацца, у тым ліку каб падтрымліваць дэмакратызацыю Беларусі.

Таму я не думаю, што яны будуць заплюшчваць вочы. Новая адміністрацыя Байдэна ўжо паказвае сябе як даволі рашучага барацьбіта супраць аўтарытарных рэжымаў, рэпрэсій не толькі ў постсавецкіх краінах, але і ў Цэнтральнай Еўропе. Таму яны будуць намагацца пакідаць свой высокі дыпламатычны статус у краіне, але ў той жа час прасоўваць свае каштоўнасці, якія важныя для гэтай адміністрацыі. 

3. Чым скончыцца гісторыя з затрыманнямі і абвінавачваннямі ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту?

Валерыя Касцюгова: Существует мнение, что в конечном итоге этой постановки Путин предложит Лукашенко комфортабельный коттедж в Воронеже. Говорят, что кто-то из Совбеза уже даже оценил его потребительские качества. В действительности никто – ни сценаристы, ни исполнители, ни случайные прохожие, ни мы, зрители, – не можем знать, чем эта постановка закончится, потому что каждый новый ход может несколько изменить развитие сюжета. Например, Лукашенко уже почти признал, что это была провокация, тем самым сделав шаг в сторону от Воронежа. Одно можно сказать наверняка: никогда зрителям не предъявят самих заговорщиков, т.е. людей, имеющих умысел, навыки и актуальные возможности устроить государственный переворот.

Пётр Кузняцоў: За мінулыя 26 гадоў у нас не было досведу і прыкладаў, калі б рэжым знаходзіўся ў такім цяжкім стане, як цяпер і, адпаведна, быў бы вымушаны пачынаць рэпрэсіі такога ўзроўню. Мы бачылі справу “Белага легіёна” ў 2017-ым, іншыя падобныя рэчы ў іншыя моманты, але збольшага тады было зразумела, што гэта трэба для прапаганды і не больш за тое, і справы гэтыя скончацца “ў нуль”.

Цяпер у нас беспрэцэдэнтная сітуацыя, таму нам няма з чым параўноўваць і з чаго рабіць высновы і прагнозы. У нас ёсць найноўшы досвед – рэпрэсіі, якія пачаліся ў 2020-ым годзе. Мы бачым, як гэта адбываецца, калі людзей трэба проста зачыніць. Калеснікава, Лосік, Ціханоўскі, Слуцкая і іншыя менеджары “Прэс-клуба”, Севярынец і шмат хто яшчэ – людзі проста сядзяць, ім падоўжваюць тэрміны ўтрымання, але ніхто і не думае судзіць, нават следчыя дзеянні не з усімі праводзяцца.

Падаецца, што нешта падобнае будзе адбывацца і тут, бо зрабіць нейкі ўцямны суд па такой справе – гэта будзе цяжка, а па выніку ўсе адно атрымаецца буфанада. Мы ўбачым, што людзей будуць вельмі доўга трымаць за кратамі без аніякіх зрухаў, нарэшце і з парадку дня гэтая тэма сыдзе, а людзі будуць сядзець. Чым скончыцца, паўтаруся, немагчыма прадказаць, бо няма досведу, няма базы для высноваў. Але магу дадаць, што нават пазіцыя ЗША, а там сядзіць жа амерыканскі грамадзянін Зянковіч, не будзе вельмі ўплываць на сітуацыю, ды і самі Штаты не будуць яе вельмі назойліва прасоўваць, бо, па-першае, сама тэма і абвінавачанні вельмі далікатныя і, па-другое, Штаты гуляюць вельмі акуратную, але вельмі канкрэтную гульню – без рэзкіх рухаў, але з добра сфармуляванай і непрымальнай для рэжыму пазіцыяй.

Вераніка Лапуцька: Я думаю, што мы пабачым яшчэ некалькі фільмаў па дзяржаўным тэлебачанні, якія будуць распавядаць усе гэтыя фантастычныя гісторыі пра змовы, змантаваныя адпаведным чынам. Магчыма, да гэтага прыплятуць яшчэ пару асобаў, якія будуць падобнага статусу, то бок гэта не будуць нейкія важныя барацьбіты, але гэта будуць людзі, якія некалі пэўным чынам зайшлі за скуру Лукашэнку. Мы ўжо бачым, што заявы Лукашэнкі сведчаць пра тое, што ён плануе раскруціць гэтую гісторыю так, каб выкарыстаць на сваю карысць. Гэта звязана і з яго заявамі пра Савет Бяспекі і гэтак далей.

Але гэтая гісторыя яшчэ раскруціцца, і хутчэй не менш інтэнсіўна, чым за апошнія 26 гадоў раскручваліся іншыя падобныя гісторыі, якія заканчваліся дрэнна для яе ўдзельнікаў. Пра гэта сведчылі паводзіны сілавікоў і Лукашэнкі яшчэ ўвосень. Было бачна, што яны штосьці рыхтуюць, штосьці збіраюць. І было бачна, што тая хваля рэпрэсій, якая з восені пачалася і яшчэ не заканчваецца, і гэтая гісторыя з пераваротам вельмі ўпісваюцца ў схему, якая грае на карысць рэжыму. 

Фота: Foreign Policy